Спадчына
2017 г. — 190 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Юльянавіча Малахоўскага (1827–1900), інжынера, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі
Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі нарадзіўся ў 1827 годзе ў маёнтку Маце Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сёння ад маёнтка нічога не засталося, паблізу ёсць вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля хатняга навучання юнак набываў веды ў Свіслацкай гімназіі, якая адкрыла дарогу ў свет многім славутым людзям Беларусі. Закончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, быў накіраваны ў Вільню на будаўніцтва чыгункі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мацы
- Прадметы Удзельнікі паўстання 1863 1864 гг.
- Установы
20 верасня 2017 г. — 400 гадоў з часу першага ўспаміну Свята-Успенскай царквы ў в. Булькова Жабінкаўскага раёна (1617); 120 гадоў з часу пабудовы Свята-Успенскай царквы (1897), помніка архітэктуры рэстраспектыўна-рускага стылю
Царква Успення Багародзіцы ў вёсцы Булькова Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ (цяпер Пятровіцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) упершыню ўзгадваецца 20 верасня 1617 года ў даравальнай грамаце графа Андрэя Масальскага, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Храм спачатку быў уніяцкім, а з 1839 года – праваслаўны. Драўляная царква са званіцаю напрыканцы ХІХ ст. прыйшла ў нягоднасць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Свята Успенская царква
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Булькова
- Прадметы Помнікі архітэктуры
- Установы
2017 г. – 60 гадоў з часу арганізацыі саўгаса «Брэсцкі» (зараз КУСП «Саўгас “Брэсцкі”», Брэсцкі р-н; 1957)
Саўгас «Брэсцкі» Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці быў заснаваны ў маі 1957 года ў выніку аб’яднання трох калгасаў. Першымі старшынямі тых калгасаў былі Андрэй Іванавіч Зарэмчук, Андрэй Ануфрыевіч Пугач, Міхаіл Аляксеевіч Саўчук, якія ў цяжкі пасляваенны час усе сілы аддавалі наладжванню сельскагаспадарчай вытворчасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Тэльмы 1
- Прадметы Саўгасы, Сельскагаспадарчая вытворчасць
- Установы Саўгас «Брэсцкі»
2 снежня 2016 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Міраслава Віктаравіча Амельянюка (1931–1994), інсітнага мастака-інваліда
Міраслаў Віктаравіч Амельянюк нарадзіўся 2 снежня 1931 года ў г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у беларускай сям’і служачых. Па віне акушэркі атрымаў чарапную траўму, што прывяло да нерухомасці. Дзіця лячылі, вазілі да неўрапатолагаў у Варшаву, што дало станоўчы вынік: Міраслаў стаў сядзець і трохі рухаць правай нагой, але лячэнне было перарвана Другой сусветнай вайной.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Амельянюк Міраслаў Віктаравіч, Амельянюк Віктар Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Мастакі інваліды
- Установы
26 лютага 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Бушчыка (1952), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага
Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 года ў вёсцы Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у 17 гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бушчык Васіль Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вяршок
- Прадметы Вучоныя, Сацыёлагі, Палітолагі
- Установы