Спадчына
26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з часу стварэння (1941) ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі
Гісторыя Баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца літаральна з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. На працягу 23 чэрвеня–23 ліпеня 1941 года ў складзе 8-й Паветранай арміі ў г. Харкаў (Украіна) былі сфарміраваны 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні (вайсковая частка 21951). Майстэрні, перамяшчаючыся па чыгунцы, павінны былі базіравацца паблізу лініі фронта, каб аператыўна рамантаваць пашкоджаную ў баях авіятэхніку. Але з-за адсутнасці неабходнага рухомага саставу (за выключэннем трох вагонаў) 1 жніўня 1941 года яны, згодна загаду штаба Ваенна-паветранных сіл Паўднёва-Заходняй ваеннай акругі, былі перададзены 257-м стацыянарным авіяцыйным майстэрням. У іх складзе 1 кастрычніка 1941 года майстэрні былі эвакуіраваны ў г. Урупінск Сталінградскай вобласці. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі яны размясціліся на тэрыторыі дзяржаўных стайняў, якія аператыўна былі пераабсталяваны пад вытворчыя памяшканні і цэхі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Заводы, Рамонтныя заводы, Прадпрыемствы
- Установы «558 Авіацыйны рамонтны завод» ААТ
30 мая 2016 г.– 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Хвісевіча (1951), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля інтэр’ераў, жывапісца
Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хвісевіч Анатоль Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Стахавічы
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
20 мая 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Суцько (1936–2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі
Пётр Пятровіч Суцько нарадзіўся 20 мая 1936 года ў вёсцы Асошнікі Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Зеляневіцкага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і, з дзяцінства пазнаў цяжкую долю сіроцтва і таму рана пачаў свой працоўны шлях.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Суцько Пётр Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Асошнікі
- Прадметы Журналісты, Заслужаныя дзеячы культуры
- Установы
1 красавіка 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Пясецкага (1901–1964), польскага пісьменніка ў эміграцыі (Англія)
Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Неўзабаве пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася 11 год, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пясецкі Сяргей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавічы
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
11 сакавіка 2016 года – 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міронавіча Плескацэвіча (1941), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
Мікалай Міронавіч Плескацэвіч нарадзіўся 11 сакавіка 1941 года ў вёсцы Мінічы Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1958 годзе закончыў Мядзведзіцкую сярэднюю школу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плескацэвіч Мікалай Міронавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Мінічы
- Прадметы Педагогі, Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя работнікі адукацыі
- Установы