Спадчына
5 студзеня 2022 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Лявонавіча Губарэвіча (1907–1987), драматурга, сцэнарыста, аўтара п’есы «Брэсцкая крэпасць» (1953)
Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч нарадзіўся 5 студзеня 1907 г. у в. Радучы Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У школе захапляўся мастацкай самадзейнасцю, наведваў драматычны гурток. У 1927 г. закончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум, настаўнічаў на Гомельшчыне, працаваў у газеце.
Пасля заканчэння сцэнарнага аддзялення Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1931) Канстанцін Губарэвіч працаваў рэдактарам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе (1931–1933), галоўным рэдактарам гэтага ж аддзела ў Мінску (1933–1938), галоўным рэдактарам студыі дакументальных фільмаў у Мінску (1938–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны – рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». З 1944 г. загадваў аддзелам палітвяшчання і літаратурных перадач на Беларускім радыё, з 1949 г. узначальваў аддзел мастацтва ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1962–1970).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Губарэвіч Канстанцін Лявонавіч
- Падзеі Спектакль «Брэсцкая крэпасць»
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Драматургі, Спектаклі, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
20 ліпеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Андрэевіча Волкава (1922–2000), акцёра, тэатральнага рэжысёра, народнага артыста БССР (1967)
Георгій Андрэевіч Волкаў нарадзіўся 20 ліпеня 1922 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Удзельнічаў у школьнай мастацкай самадзейнасці. У МХАТе пабачыў спектаклі «Синяя птица» і «Анна Каренина» і назаўсёды захапіўся тэатрам. У 1941–1944 гг. вучыўся ў Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы.
У час Вялікай Айчыннай вайны Георгій Волкаў, не ўзяты ў армію па стану здароя, пайшоў у апалчэнне: капаў процітанкавыя равы пад Масквой, тушыў на дахах фашысцкія «зажыгалкі», быў начальнкіам аб’екта ППА, за што ўзнагароджаны медалём «За оборону Москвы». Тэатральнае вучылішча ў 1942 г. было рэаргінізавана ў тэатр-студыю. Георгій Волкаў не губляў сувязь са студыйцамі, часта выступаў перад вайскоўцамі, рабочымі, у шпіталях.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Волкаў Георгій Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Тэатральныя дзеячы, Акцёры, Рэжысёры, Народныя артысты
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
18 верасня 2023 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Леаніда Паўлавіча Валчэцкага (1913–1991), акцёра, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры БССР (1963)
Леанід Паўлавіч Валчэцкі нарадзіўся 18 верасня 1913 г. у в. Даўгінава Вілейскага павета Мінскай губерні (цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці). Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), паступіў на работу ў Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2) у Віцебску. Скончыў тэатральную студыю пры гэтым тэатры (1933).
Сярод ранніх роляў Леаніда Валчэцкага самай яркай была роля Керубіна ў «Жаніцьбе Фігара» паводле Бамаршэ – спектакль рэжысёраў П. Антакольскага і М. Міцкевіча 1933 г. Удзельніўчаў у пастаноўках «Недарэчнасць» (К. Фіна), «Гібель эскадры» (А. Карнейчука) і інш. Малады акцёр упарта займаўся самаадукацыяй, цікавіўся арганізацыяй тэатральнай справы. Яму мроілася ў тэатры пэўная свабода для праўдзівага паказу жывога чалавека, з яго памылкамі і забабонамі, з яго адданасцю высокім ідэалам і маральнай чысцінёй.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Валчэцкі Леанід Паўлавіч, Заранок Таццяна Піліпаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Акцёры, Тэатральныя дзеячы, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы Спектакль «Брэсцкая крэпасць»
24 ліпеня 2023 г. — 30 гадоў з часу заснавання раённага краязнаўчага музея – музея-сядзібы «Пружанскі палацык» у г. Пружаны (1993)
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт 24 ліпеня 1993 г. выдаў загад аб стварэнні раённага краязнаўчага музея. Першапачаткова музей размяшчаўся ў будынку бібліятэкі, якой на дадзены момант няма, і складаўся з экспанатаў, сабраных абласным краязнаўчым клубам «Спадчына». У 1998 г. музей быў перанесены ў будынак гарадскога сядзібнага дома — помніка архітэктуры, пасля яго рэстаўрацыі ў 1989–1998 гг.
Гісторыя Пружанскай гарадской сядзібы багатая і цікавая. Яе з’яўленне і росквіт звязаны з родам Швыкоўскіх, тры пакаленні якіх валодалі Пружанамі. Пры апошнім — Валенціі Швыкоўскім (1817–1990) — у сярэдзіне ХІХ ст. па праекту вядомага італьянскага архітэктара Фрацыска Марыя Ланцы быў пабудаваны ў стылі неарэнесансу сядзібны дом, які сталі называць «палацыкам» (маленькі палац). Дом асіметрычны, 1–3-павярховы, складаецца з дзвюх груп рознавялікіх аб’ёмаў, злучаных аднапавярховым корпусам і 4-павярховай вежай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Музеі, Краязнаўчыя музеі, Помнікі архітэктуры
- Установы Музей сядзіба «Пружанскі палацык»
1 ліпеня 2023 г. — 50 гадоў з дня ўводу ў строй ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» ў в. Тухавічы (Ляхавіцкі р-н; 1973), вядучага прадпрыемства тарфяной галіны
Гісторыя торфабрыкетнага завода «Ляхавіцкі» пачалася з распрацоўкі размешчанага ў адносна блізкіх ваколіцах вёскі Тухавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці тарфянога масіву «Выганашчанскі». Сюды ў 1968 г. прыехалі геолагі і ўстанавілі шчыт з надпісам «Тут будзе пабудаваны торфабрыкетны завод». Пастановай Савета Міністраў № 937 ад 30 жніўня 1968 г. заснаваны торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі».
Завод пачалі будаваць у 1969 г., а закончылі — у 1973-м. Размешчаны на поўдзень ад Тухавіч. Першыя тры гады існавання прадпрыемства прадукцыяй быў так званы фрэзерны торф, больш вядомы, як тарфяная крошка. Ішоў ён у асноўным на патрэбы сельскай гаспадаркі: у якасці ўгнаенняў, для падсцілкі жывёлы. Паралельна ішло будаўніцтва цэха па выпуску паліўных брыкетаў, сыравінай для якіх і з’яўляецца фрэзторф. Першы брыкет з кулярын новапабудованага завода сышоў 1 ліпеня 1973 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Тухавічы
- Прадметы Заводы, Прадпрыемствы
- Установы ТБЗ «Ляхавіцкі»