Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Павел Максімавіч Арчакоў нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Сінія Ліпягі Ніжнедзевіцкага раёна Варонежскай вобласці. У 1939 г. закончыў 9 класаў Ніжнедзевіцкай школы, працаваў служачым. Марыў аб службе ў Чырвонай арміі. У пачатку 1940 г. напісаў ліст Наркому абароны СССР маршалу С. К. Цімашэнку з просьбай залічыць яго ў армію. 5 мая 1941 г. вызваны ў ваенкамат, залічаны курсантам Арлоўскага пяхотнага вучылішча.

У чэрвені 1941 г. курсантаў адправілі ў Беларусь на Слуцкі хімічны палігон. Вялікую Айчынную вайну Павел Арчакоў сустрэў на заходняй граніцы. 25 чэрвеня прыняў свой першы бой з захопнікамі на рацэ Ясельда. Восенню на пасадзе камандзіра ўзвода ў складзе 17-й асобнай курсанцкай стралковай брыгады абараняў Маскву ў раёне в. Крукава. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Украіне ў бітве за Дняпро, у баях за вызваленне Беларусі, у штурме Кёнігсберга і Берліна, вызваленні Прагі.

Ігар Мікалаевіч Кавалевіч нарадзіўся 3 лютага 1968 г. у в. Першамайск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства сябраваў са спортам. Займаўся лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча Невядомскага, заваёўваў прызавыя месцы на абласным і рэспубліканскім узроўні.

Футболам пачаў займацца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. п. Антопаль Драгічынскага раёна (першы трэнер — Валерый Канстанцінавіч Якімаў), затым — у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 5 г. Брэста. Закончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1990).

Дадатковая інфармацыя

Храм Раства Іаана Прадцечы размяшчаецца ў аг. Мацеевічы (Маціевічы) Крыўлянскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства Беларускага Палесся і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (112Г000242).

Першая згадка аб царкве ў Мацеевічах адносіцца да 1718 г. З дакумента вядома, што першапачаткова яна называлася ў імя Святога Іаана Хрысціцеля, Сімяона Стоўпніка і Вялікапакутніцы Варвары.

Дадатковая інфармацыя

Леанід Платонавіч Прымачук нарадзіўся 13 жніўня 1943 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Платон Канстанцінавіч, працаваў цесляром, маці, Ганна Максімаўна, даяркай у калгасе. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі людзьмі дастойнымі і паважанымі. Яго старэйшы брат Іван Платонавіч — гісторык, эканаміст, прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Дзяцінства Леаніда Прымачука прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Вучыўся у пачатковай школе ў в. Мацы, потым у сярэдняй школе ў в. Стрыгава, што за 3 км ад роднай вёскі. Яшчэ ў школьныя гады супрацоўнічаў з раённай газетай «Камуністычная праца» (цяпер «Кобрынскі веснік») і хацеў стаць журналістам, рыхтаваўся паступаць у ВНУ па гэтай спецыяльнасці. Але ў сілу шэрагу абставінаў лёс склаўся інакш.

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 г. у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, машыніст цеплавоза, быў расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Маці адна падымала дзяцей. Міша з маленства цягнуўся да музыкі, спяваў. Заўсёды быў вельмі актыўным у справах сваёй камсамольскай арганізацыі. За першую палучку купіў сабе гармонік, іграў на вясковых вечарынках. Яго нават для раённай газеты здымалі як перадавога пастуха, актывіста і музыку.

Каб умацаваць калгасную самадзейнасць, юнака накіравалі ў Мінск на курсы харэографаў. Вярнуўся Міхаіл Цурканаў у сваю вёску ўжо як спецыяліст, прыняў новы клуб. Арганізаваў самадзейнасць, ездзілі з канцэртамі па ўсёй акрузе.

Старонка 91 з 427