Спадчына
3 лютага 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васілія Віктаравіча Сарычава (1963), журналіста, краязнаўца
Васілій Віктаравіч Сарычаў нарадзіўся 3 лютага 1963 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Віктар Васільевіч Сарычаў, — лётчык грамадзянскай авіяцыі. Маці, Зінаіда Аляксандраўна, — выкладчык у будаўнічым тэхнікуме. Васілій у дзяцінстве захапляўся футболам, з дванаццаці гадоў вёў футбольны дзённік, займаўся статыстыкай, перапісваўся з калекцыянерамі.
Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1985). Служыў у Савецкай арміі (1985–1987), у час службы пісаў заметкі ў армейскую газету. Пасля дэмабілізацыі быў прыняты ў штат брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1988 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Маскоўскеага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Закончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём у 1994 г. У 1998 г. закончыў аспірантуру МДУ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сарычаў Васілій Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын, Брэст
- Прадметы Журналісты, Пісьменнікі, Краязнаўцы
- Установы
6 верасня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Васільева (1923–2005), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага дзеяча, работніка культуры
Уладзімір Мікалаевіч Васільеў нарадзіўся 6 верасня 1923 г. у Латошынскай воласці Валакаламскага павета Маскоўскай губерні (цяпер Латошынскі раён Маскоўскай вобласці). У 1940 г. закончыў дзесяцігодку, паступіў на педагагічныя курсы пры Загорскім педагагічным інстытуце, працаваў выкладчыкам фізкультуры ў школе.
У канцы 1941 г. Уладзімір Васільеў стаў працаваць пісарам у ваенкамаце. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы паранены. Быў камсоргам батальёна, палка, памочнікам начальніка палітаддзела брыгады. З награднога ліста: «У баях за в. Грэдзякіна [Зубцоўскі раён Цвярской вобласці] 29–30 лістапада 1942 г. сяржант Васільеў быў на перадавой лініі. …Калі са строю выбыў камандны састаў падраздзялення, прыняў камандаванне ротай на сябе. Прывёў роту ў парадак, выслаў разведку, падрыхтаваў да трэцяга дня бою». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), трыма медалямі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Васільеў Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Грамадскія дзеячы, Работнікі культуры
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
1 снежня 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Аляксееўны Гурскай (1933–2022), бібліятэкара, бібліёграфа, краязнаўца
Ніна Аляксееўна Гурская нарадзілася 1 снежня 1933 г. у в. Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве трапіла пад нямецка-фашыскую акупацыю (1941–1944). Марыла вывучыцца на агранома, але паступіць у сельгасакадэмію не склалася. Закончыла аднагадовыя бібліятэчныя курсы пры Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (1952), атэставана як бібліятэкар трэцяга разраду.
У 1953–1967 гг. — бібліятэкар Тамашоўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага раёна, бібліятэкар клуба вайсковай часткі 2187. З 1967 г. — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Спачатку — бібліятэкар чытальнай залы, бібліёграф даведачна-бібліяграфічнага аддзела, у 1971–1974 гг. — галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела. У 1964–1969 гг. завочна навучалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гурская Ніна Аляксееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Блювінічы, Брэст
- Прадметы Бібліятэкары, Бібліёграфы
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
22 лютага 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Надзеі Сямёнаўны Бабковай (1918–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэчнага работніка
Надзея Сямёнаўна Бабкова нарадзілася 22 лютага 1918 г. у в. Хамінка Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касціковіцкага раёна Магілёўскай вобласці). У 1931 г. закончыла сем класаў Касцюковіцкай школы і паступіла на аднагадовыя курсы пры Магілёўскім палітыка-асветніцкім інстытуце. У 1932–1936 гг. вучылася на бібліятэчным факультэце Магілёўскага палітасветінстытута.
Пасля заканчэння інстытута Надзея Бабкова была накіравана ў г. Мазыр на пасаду загадчыка гарадской бібліятэкай. У ліпені 1938 г. пераведзена ў Мазырскі абласны аддзел народнай адукацыі інспектарам па бібліятэках. У снежні 1939 г. камандзіравана Наркамасветам у г. Брэст, дзе працавала інспектарам па бібліятэках абласнога аддзела народнай адукацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бабкова Надзея Сямёнаўна
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Нямецка фашысцкая акупацыя
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Падпольшчыкі, Партызаны, Бібліятэкары
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
26 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шапецюка (1958–1980), ваеннага лётчыка, воіна-інтэрнацыяналіста
Уладзімір Васільевіч Шапяцюк нарадзіўся 26 жніўня 1958 г. у в. Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Нікандраўна — пенсіянерка, бацька, Васілій Аляксандравіч, — загінуў у аўтакатастрофе ў 1975 г. У сям’і засталіся пяцёра дзяцей, Валодзя быў старэйшым. Давялося дапамагаць маці, усе мужчынскія справы ў доме і на двары выконваў сам. Вельмі клапаціўся аб малодшых сёстрах і братах. У 1975 г. Уладзімір скончыў Лелікаўскую сярэднюю школу. З дзяцінства марыў пра самалёты і верталёты, таму цвёрда вырашыў паступаць у авіяцыйнае вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шапяцюк Уладзімір Васільевіч
- Падзеі Афганская вайна (1979–1989)
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Лелікава
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты, Ваенныя лётчыкі, Верталётчыкі
- Установы