Спадчына
7 лістапада 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Ануфрыевіча Лейчыка (1900–1972), генерал-маёра інжынерных войск, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Дзмітрый Ануфрыевіч Лейчык нарадзіўся 7 лістапада 1900 г. у вёсцы Ясіноўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). У сям’і Ануфрыя Еўстаф’евіча і Домны Міхайлаўны Лейчыкаў было трое сыноў і дачка. Бацькі займаліся сельскай гаспадаркай і гадавалі дзяцей, ствараючы ўсе ўмовы для іх навучання. Дзмітрый вучыўся ў Вярховіцкай школе, скончыў чатыры класы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лейчык Дзмітрый Ануфрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Ясіноўка
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ваенныя дзеячы, Генералы
- Установы
25 студзеня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Мішчука (1970), паэта
Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мішчук Генадзь Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Вотчына
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты
- Установы
22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Авады
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Акадэмікі, Медыцынскія работнікі
- Установы
8 снежня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Навумчыка (1970), настаўніка-метадыста, журналіста, публіцыста
Мікалай Іванавіч Навумчык нарадзіўся 8 снежня 1970 г. у вёсцы Зарэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школе любіў літаратуру, з цікавасцю пісаў сачыненні, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Самы цікавы дзень лета». З пятага класа супрацоўнічаў з раёнкай «Запаветы Леніна», дасылаў допісы ў газету «Піянер Беларусі».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Навумчык Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Зарэчка, Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Настаўнікі, Педагогі, Журналісты
- Установы
15 лютага 2020 г. — 45 гадоў з дня заснавання літаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры рэдакцыі маларыцкай газеты «Голас часу» (1975)
Літаратурнае жыццё Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці да 1960-х гг. было сціплым. Першая літаратурная старонка ў раённай газеце з’явілася 12 кастрычніка 1960 г., дзе былі змешчаны вершы Івана Мельнічука, Васіля Жуковіча, І. Сцяпанава, нарыс Сцяпана Крываля. Звычайна некалькі вершаў мясцовых аўтараў друкаваліся пад простай рубрыкай — «Літаратурны куток». Але ў 1960-я гг. на Маларытчыне з’явілася суквецце талентаў: Яраслаў Пархута, Мікола Купрэеў, Аляксей Філатаў, Сцяпан Крываль.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крываль Сцяпан Антонавіч, Кавенька Сямён Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Літаб’яднанні, Пісьменнікі, Паэты
- Установы Літаб’яднанне «Над рэчанькай Рытай»