Спадчына
16 кастрычніка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Церашчука (1955), ваеннага журналіста, публіцыста, заслужанага работніка культуры Расіі
Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Церашчук Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Залессе
- Прадметы Журналісты, Публіцысты, Пісьменнікі, Заслужаныя дзеячы
- Установы
25 жніўня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васілія Аляксандравіча Бондара (1940), вучонага ў вобласці фізікі плазмы, оптыкі, прафесара
Васілій Аляксандравіч Бондар нарадзіўся 25 жніўня 1940 г. у вёсцы Лядзец Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Лядзецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1957). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай (1962), быў залічаны аспірантам кафедры агульнай фізікі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бондар Васілій Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Лядзец
- Прадметы Вучоныя, Фізікі, Прафесары
- Установы
15 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Кулака (1950–2017), доктара фізіка-матэматычных навук, вучонага ў вобласці механікі матэрыялаў
Міхаіл Іосіфавіч Кулак нарадзіўся 15 кастрычніка 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. За выдатныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута атрымліваў стыпендыю імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кулак Міхаіл Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Вучоныя, Фізікі, Прафесары
- Установы
24 лістапада 2020 г. — 290-гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Суворава (1730–1800), ваеннага дзеяча, палкаводца
У 1792–1794 гг. Аляксандр Васільевіч Сувораў камандаваў рускімі войскамі ва Украіне. У час падаўлення польскага паўстання 1794 г. разбіў пад Крупчыцамі (цяпер у Жабінкаўскім раёне) і пад Брэстам корпус генерала Ю. Серакоўскага. 4 лістапада штурмам авалодаў прадмесцем Варшавы — Прагай, 9 лістапада Варшава капітулявала.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сувораў Аляксандр Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Ваенныя дзеячы
- Установы
19 красавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Афанасьевай (1900–1998), мастака, кніжнага ілюстратара
Алена Аляксандраўна Афанасьева нарадзілася 19 красавіка 1900 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і рускага афіцэра. Вялікая сям’я штабс-капітана Аляксандра Сямёнавіча часта пераязджала. З Брэста яго перавялі на Далёкі Усход, потым ён прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Алена пайшла ў гімназію ў Чыце, а закончыла ў Харбіне. Малявала з ранняга дзяцінства, шмат капіравала з рэпрадукцый Левітана, Макоўскага, Клейна і інш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Афанасьева Алена Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Мастакі, Ілюстратары
- Установы