Спадчына
28 кастрычніка 2020 г. — 95 гадоў з часу з аснавання Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі, Пінскага біскупства; 1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)
Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Свёнтак Казімір
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Касцёлы, Католікі
- Установы Пінская рымска каталіцкая дыяцэзія
12 верасня 2020 г. — 290 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730–1793), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ
Аляксандр Міхал Сапега нарадзіўся 12 верасня 1730 г. у г. Высокае Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Старэйшы сын ваяводы Казіміра Лявона Сапегі, унук Міхаіла Казіміра, які падчас Паўночнай вайны быў саюзнікам Карла XII, але затым перайшоў на бок Пятра I і караля Аўгуста II.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сапега Аляксандр Міхал
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Высокае, Ружаны, Вялікае Княства Літоўскае
- Прадметы Князі, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
27 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Іванаўны Ляшук (1955), журналіста, пісьменніцы, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ляшук Марыя Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Табулкі, Пінск
- Прадметы Журналісты, Пісьменнікі, Паэты
- Установы
13 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Міхайлава (1950), лінгвіста, даследчыка пытанняў беларускай дыялекталогіі, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі
Павел Аляксандравіч Міхайлаў нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 г. у вёсцы Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і Аляксандра Агафонавіча і Марыі Восіпаўны. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў роднай вёсцы. У 1968 г. закончыў сярэднюю школу № 1 г. Кобрына.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Міхайлаў Павел Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Ушкавіца
- Прадметы Мовазнаўцы, Лінгвісты, Педагогі, Вучоныя
- Установы
8 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Эдуардавіча Куфко (1955), мастака станковага жывапісу і станковай графікі
Уладзіслаў Эдуардавіч Куфко нарадзіўся 8 лістапада 1955 г. у г. Брэсце ў сям’і мастака. Бацька, Эдуард Станіслававіч Куфко, быў асобай, вядомай не толькі ў Брэсце, але, і ва ўсёй Беларусі, не толькі сваёй творчасцю, але і складаным лёсам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, трапіў у нямецкі палон, зведаў жахі нацысцкага лагера смерці, быў вызвалены Савецкай арміяй, але стаў вязнем ГУЛАГа. У 1953 г. быў вызвалены, у 1956 г. — рэабілітаваны. Перажытае Эдуард Станіслававіч адлюстроўваў у сваіх творах, у канкрэтных і сімвалічных вобразах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Куфко Уладзіслаў Эдуардавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы