Спадчына
9 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шылы (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 г. у вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла, закончыў чатыры класы. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька, падлетку давялося дапамагаць маці па гаспадарцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шыла Міхаіл Давыдавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Оўзічы, Пінск
- Прадметы Героі Савецкага Саюза, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Франтавікі
- Установы
16 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Аляксандравіча Міхайлюка (1950–2018), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Валерый Аляксандравіч Міхайлюк нарадзіўся 16 кастрычніка 1950 г. у г. Брэсце. Яго бацька, Аляксандр Іванавіч Міхайлюк (1926–1998), ураджэнец Саратаўскай вобласці, з 1944 г. ваяваў у складзе 1050-га стралковага палка 301-й дывізіі 5-й арміі, вызваляў Польшчу. У Берліне бранебойшчык Аляксандр Міхайлюк удзельнічаў у штурме будынка гестапа, быў паранены; узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. Служыў у арміі да пачатку 1950-х гг., пасля адстаўкі працаваў мастаком-афарміцелем у Пералюбскім аддзеле культуры Саратаўскай вобласці, узначальваў Пералюбскі раённы дом культуры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Міхайлюк Валерый Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
20 снежня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іосіфавіча Плаўскага (1935–2011), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі нарадзіўся 20 снежня 1935 г. у вёсцы Зубялевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1950–1951 гг. вучыўся ў Ганцавіцкай сельскагаспадарчай школе малодшых ветэрынарных фельчараў Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плаўскі Іосіф Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Зубялевічы
- Прадметы Старшыні калгасаў, Героі Сацыялістычнай Працы, Заслужаныя дзеячы
- Установы
2020 г. — 250 гадоў з пачатку будаўніцтва касцёла Карла Барамея ў г. Пінску (1770), помніка архітэктуры стылю барока
У г. Пінску ў 1690-я гг. з’явіліся манахі каталіцкага ордэна барталамітаў (камуністаў), якія прыбылі ў Рэч Паспалітую з Паўночнай Італіі. Члены ордэна жылі абшчынай (камунай), адсюль іх празванне. На ўсход ад цэнтра горада манахі ордэна заснавалі свой кляштар — адзіны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1695 г. яны пабудавалі драўляны касцёл.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Помнікі культавай архітэктуры, Касцёлы
- Установы Пінскі касцёл Карла Барамея, Пінская гарадская канцэртная зала
2020 г. — 110 гадоў з часу адкрыцця двухкласнага мужчынскага вучылішча ў г. Кобрыне (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына»; 1910)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» размешчана па вул. Савецкай, 94. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю і велічнасцю, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыя будынка каранямі сыходзіць да канца XIХ ст., першапачаткова збудаваны як аднапавярховы, належыў Міністэрству фінансаў. У тыя часы тут быў адзін з карпусоў былога вытворчага комплексу манапольнага віннага склада.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Школы
- Установы Кобрынская сярэдняя школа № 1