Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Царква Уздзвіжання Крыжа Гасподняга размешчана ў цэнтры аг. Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1863 г. у дакуменце «Ведамасць цэркваў, на пабудову і папраўку якіх прадастаўляюцца акты і расцэнкі» згадваецца, што ў сяле Бродніца Пінскага павета неабходна пабудаваць царкву. Будынак узведзены з дрэва на каменным падмурку ў 1865 г. у асноўным за сродкі дзяржавы, якая вылучыла 4100 рублёў.

Дадатковая інфармацыя

Аляксей Васільевіч Кузьміч нарадзіўся 1 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька пасля вяртання з фронту неўзабаве памёр. Маці, Аляксандра Максімаўна, выхоўвала семярых дзяцей адна. Аляксей рана пачаў маляваць. На фарміраванне асобы мастака аказалі ўплыў блізкія людзі — родныя сёстры, стрыечны брат Сцяпан, самабытны мастак, а таксама выкладчык малявання ў мясцовай школе Анатоль Паўлавіч Рубановіч.

Дадатковая інфармацыя

Мікалай Парфір’евіч Юзьвюк нарадзіўся 14 кастрычніка 1880 г. у вёсцы Дзмітровічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер аг. Дзмітровічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Парфір Андрэевіч, пасля школы ў Супрасльскім манастыры служыў псаломшчыкам у Дзмітровіцкай царкве з 1876 г. Ён стараўся даць добрую адукацыю сваім сынам Уладзіміру і Мікалаю. Уладзімір Юзьвюк (1868 – пасля 1930) скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, протаіерэй, служыў свяшчэннікам у Гальшанах і Ашмянах, у 1912 г. абраны членам IV Дзяржаўнай думы.

Дадатковая інфармацыя

Дзмітрый Іванавіч Будзько нарадзіўся 3 кастрычніка 1930 г. у вёсцы Бардзёўка Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Раснянскі сельсавет Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я Будзько была веруючай, патрыярхальнай. Галавой сям’і быў дзядуля Іосіф Сямёнавіч, які меў трох сыноў Івана, Іосіфа і Аляксея. Бацька, Іван Іосіфавіч Будзько (1905–1997), быў жанаты на Еўдакіі Іванаўне Бай. Бацькі з ранняга ўзросту прывучалі дзяцей да паслухмянасці і паважлівага стаўлення да дарослых.

Дадатковая інфармацыя

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 г. у г. Брэсце ў сям’і вайскоўца. Яго бацька, Міхаіл Ільіч Валковіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі; працаваў зампалітам Дамачаўскага касцёва-сухотнага санаторыя. Маці, Лідзія Іларыёнаўна (Казлова), перажыла акупацыю ў роднай вёсцы, адкуль у 1943 г. за выратаванне яўрэйскай сям’і была адпраўлена на прымусовую працу ў Нямеччыну, працавала ў якасці прачкі нямецкага шпіталя ў розных краінах: Германіі, Аўстрыі, Італіі. Была вызвалена ў 1945 г. амерыканскімі войскамі ў г. Карціна-д-Ампеццо (Італія). Пасля вайны працавала ў розных месцах, але асноўным месцам да выхаду на пенсію была бібліятэка Дамачаўскай сярэдняй школы.

Старонка 193 з 427