Спадчына
5 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка (1935–2016), паэта, педагога
Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 г. у вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Іванавіч, закончыў чатыры класы народнага вучылішча, валодаў майстэрствам расказчыка, па-майстэрску чытаў аднавяскоўцам творы М. Гогаля, Г. Сянкевіча. Добрай расказчыцай была і непісьменная маці, Надзея Трафімаўна. Рыгор Іванавіч і старэйшы брат Фёдар ужо чытарохгадовага Валодзю навучылі чытаць, прывівалі яму любоў да літаратуры. У пяць гадоў хлопчык злажыў свой першы верш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чэрнік Уладзімір Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Вялічкавічы, Пружанскі раён, Галены, Клепачы
- Прадметы Паэты, Педагогі
- Установы
2020 г. — 555 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Петрапаўлаўскай царквы г. Кобрына (1465)
Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Дакладныя звесткі аб часе пабудовы гэтага храма адсутнічаюць. Зрэшты, першае дакументальнае згадванне пра царкву адносіцца да 1465 г., калі кобрынская князёўна Ульяна Сямёнаўна падаравала «зямлю з людзьмі» храму, які ўжо тады існаваў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сувораў Аляксандр Васільевіч, Кульчыцкі Андрэй Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі Свята Петрапаўлаўская царква (г. Кобрын)
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Цэрквы, Помнікі архітэктуры, Ваенныя дзеячы, Царкоўныя дзеячы
- Установы Свята Петрапаўлаўская царква ў г. Кобрын
3 сакавіка 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Мікалаеўны Леўчанка (1925–1980), заслужанага архітэктара БССР (1971)
Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. пачала працаваць у прыфрантавых авіарамонтных майстэрнях. У 1949 г. скончыла Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала архітэктарам у Валгаградзе. З 1951 г. — у Брэсцкім філіяле Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект», дзе прайшла шлях ад радавога архітэктара да галоўнага спецыяліста.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Леўчанка Зінаіда Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архітэктары, Заслужаныя архітэктары
- Установы
16 студзеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сцяпанавіча Курака (1960), вучонага ў галіне жывёлагадоўлі
Аляксандр Сцяпанавіч Курак нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Малыя Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1977 г. закончыў Вялікачучавіцкую сярэднюю школу. У 1978–1983 гг. вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля яго заканчэння працаваў галоўным заатэхнікам у калгасах Лунінецкага і Столінкага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Курак Аляксандр Сцяпановіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Малыя Чучавічы
- Прадметы Вучоныя
- Установы
2020 г. — 70 гадоў з пачатку стварэння заслужанага аматарскага аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы (1950)
Заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы — адзін з найстарэйшых творчых калектываў сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Быў створаны ў 1950 г. пры Брэсцкім музычным вучылішчы, напачатку па складзе быў падобны хутчэй на ансамбль. Яго стваральнік і першы кіраўнік — выкладчык Міхаіл Рыгоравіч Солапаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Солапаў Міхаіл Рыгоравіч, Мартыненка Аляксандр Аляксандравіч, Алданаў Мікалай Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Аматарскія калектывы, Аркестры, Дырэктары, Заслужаныя дзеячы культуры, Дырыжоры
- Установы Аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы