Спадчына
2020 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Ляхавічы (Іванаўскі раён) у пісьмовых крыніцах (1515)
Вёска Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1515 г. Па адной з версій назва вёскі паходзіць ад слова «ляхі» — так на Беларусі называлі палякаў. Побач з вёскай знаходзіцца выток невялікай рэчкі Струга, прытока ракі Піна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Ляхавіцкая царква Узнясення Гасподняга
- Рэгіён Іванаўскі раён, Ляхавічы
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Вёскі
- Установы
30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі
Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубовік Леў Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічын
- Прадметы Энергетыкі, Дзяржаўныя дзеячы, Заслужаныя дзеячы
- Установы
2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Чуклая (1920–1942), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Іван Іванавіч Чуклай нарадзіўся ў 1920 г. у вёсцы Прудзіны Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька памёр, калі Івану было дзесяць гадоў. З дзяцінства давялося шмат працаваць, але і актыўна цягнуўся да ведаў. У 1940 г. Іван прыехаў да старэйшай сястры ў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), якая жыла на вул. Вадаправоднай, 51/1. У чэрвені 1941 г. скончыў 10 класаў сярэдняй школы № 1, дзе адначасова быў старшым піянерважатым, збіраўся паступаць у медыцынскі інстытут.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чуклай Іван Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне
14 лістапада 2020 г. — 30 гадоў з дня заснавання ваенна-гістарычнага музея імя Д. К. Удовікава ў г. Драгічыне (1990)
Ваенна-гістарычны музей імя Д. К. Удовікава ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 25 жніўня 1994 г. Яго летапіс ствараўся дзякуючы ўдзелу розных, але аднолькава неабыякавых людзей — ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны да маладых энтузіястаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Удовікаў Дзмітрый Карпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Музеі, Ваенна гістарычныя музеі, Партызаны
- Установы Драгічынскі ваенна гістарычны музей імя Д. К. Удовікава
5 снежня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Рыгора Фёдаравіча Нагорнага (1925–1963), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэна Славы
Рыгор Фёдаравіч Нагорны нарадзіўся 3 снежня 1925 г. у вёсцы Пранчакі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сем класаў «польска-савецкай» школы: пачынаў вучыцца за палякамі, закончыў пасля вызвалення.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нагорны Рыгор Фёдаравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Пранчакі, Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі
- Установы