Спадчына
20 лістапада 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Ахмета Зіганшынавіча Гайсарава (1906–1981), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў нарадзіўся 20 лістапада 1906 г. у вёсцы Вялікія Кайбіцы Свіяжскага павета Казанскай губерні (цяпер Апастаўскага раёна Рэспублікі Татарстан) у рабочай сям’і. У 1927 г. уступіў у ВКП(б). Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт (1932). У 1934 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гайсараў Ахмет Зіганшынавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкая вобласць
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны
- Установы Баранавіцкае партызанскае злучэнне, Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава
26 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Меярэвіча (1936–2018), гаспадарчага дзеяча, заслужанага будаўніка Расійскай Федэрацыі, ганаровага грамадзяніна г. Разані
Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч нарадзіўся 26 студзеня 1936 г. у г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Рана страціў маці, выхоўвала яго радня. У школе вучыўся на «выдатна», скончыў СШ № 2 г. Кобрына з медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Будаўнікі, Акадэмікі, Заслужаныя дзеячы
- Установы
19 кастрычніка 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рыгоравіча Анісава (1906–1987), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Анісаў Сяргей Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Падпольшчыкі, Грамадскія дзеячы, Публіцысты
- Установы Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Брэсцкая акруговая арганізацыя КПЗБ
9 чэрвеня 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Фёдара Васільевіча Рабава (1921–1941), чырвонаармейца, абаронца Брэсцкай крэпасці (1941)
Фёдар Васільевіч Рабаў нарадзіўся 9 чэрвеня 1921 г. у вёсцы Ігуменцава Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У дзяцінстве быў дапытлівым, умелым хлопчыкам. Сам змайстраваў шашкі, санкі, умеў іграць на балалайцы і гармоні. Юнаком яго выбралі культарганізатарам, ладзіў вечары для вясковай моладзі. Пасля заканчэння сямі класаў Лукноўскай школы працаваў слесарам-наладчыкам на Лукноўскай ткацкай фабрыцы імя Ф. Энгельса.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рабаў Фёдар Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Абаронцы Брэсцкай крэпасці, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
26 красавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Львовіча Ільіна (1956–2020), матэматыка, гісторыка, краязнаўца
Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ільін Аляксандр Львовіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Пінск
- Прадметы Матэматыкі, Вучоныя, Гісторыкі, Краязнаўцы
- Установы Палескі дзяржаўны ўніверсітэт