Спадчына
1 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з часу знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхароў Белавежскай пушчы (Пружанскі р-н; 1941)
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі на акупіраваных тэрыторыях пачалі ўсталёўваць свой «новы парадак», праводзіць генацыд, масавыя акцыі знішчэння насельніцтва. Тэрыторыя Белавежскай пушчы гітлераўцамі была запланавана пад паляўнічую гаспадарку, таму насельніцтва з пушчы і прылягаючых хутароў і вёсак гвалтоўна высялялася, маёмасць канфіскоўвалася, пабудовы спальваліся.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Нямецка фашысцкая акупацыя
- Помнікі Мемарыял «Падаючыя крыжы»
- Рэгіён Камянецкі раён, Пружанскі раён, Белавежская пушча
- Прадметы Ахвяры вайны
- Установы
3 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Ігара Дзмітрыевіча Белагорцава (1911–1996), архітэктара, педагога
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў нарадзіўся 3 красавіка 1911 г. у г. Барнауле ў сям’і тапографа і настаўніцы. У 1932 г. скончыў Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў г. Омску. Назначаны кіраўніком Цэнтральнага праектнага бюро Нарказема Якуцкай АССР у Якуцку, распрацаваў праекты гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцii (1932–1934), выкладаў у тэхнікуме.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Белагорцаў Ігар Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архітэктары, Выкладчыкі, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
11 лютага 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Архіпа Зіноўевіча Пратасені (1906–1984), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Архіп Зіноўевіч Пратасеня нарадзіўся 11 лютага 1906 г. у мястэчку Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1928 г. на гаспадарчай і савецкай рабоце ў Старобінскім і Любчанскім раёнах. У 1932 г. прыняты ў КП(б)Б.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пратасеня Архіп Зіноўевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Іванаўскі раён, Драгічынскі раён
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне, Пінская партызанская брыгада
2021 г. — 195 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Кульчыцкага (1826–1888), дзеяча Рускай Праваслаўнай Царквы, епіскапа Туркестанскага, Кастрамскога і Галіцкага
АндрэйМіхайлавіч Кульчыцкі нарадзіўся ў 1826 г. у вёсцы Камень-Шляхецкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Акцябр Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і святара. Атрымаў імя Андрэй у гонар святога апостала Андрэя Першазванага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кульчыцкі Андрэй Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Акцябр
- Прадметы Царкоўныя дзеячы, Святары, Гісторыкі
- Установы
24 ліпеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Мікалаевіча Вашчука (1931–1993), мастака
Нікадзім Мікалаевіч Вашчук нарадзіўся 24 ліпеня 1931 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953). З 1958 г. пачаў удзельнічаць у абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вашчук Нікадзім Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы