Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Перад Вялікай Айчыннай вайной у г. Пружаны Брэсцкай вобласці дыслацыраваўся 33-і знішчальны авіяполк 10-й змяшанай авіядывізіі 4-й арміі. Камандзірам авіяпалка быў маёр Мікалай Іванавіч Акулін.

Дадатковая інфармацыя

У 1921–1948 гг. існаваў «Асаавіяхім» (таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву), потым яго раздзялілі на асобныя таварыствы. У першыя пасляваенныя гады структуры абароннага таварыства прыступілі да ваеннага навучання насельніцтва, падрыхтоўкі рэзерваў для Узброеных Сіл. У буйных гарадах ствараліся аўтамабільныя школы, у райцэнтрах — іх падраздзяленні.

Дадатковая інфармацыя

У пачатку 1919 г. Польшча пры ваенна-матэрыяльнай падтрымцы краін Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік — Польска-савецкую вайну. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У сакавіку – красавіку занялі Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Віленская дэкларацыя, прынятая польскім сеймам 2 мая, сцвярджала, што «бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельная».

Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў нарадзіўся 24 лістапада 1916 г. у г. Саратаве. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Уладзімір Мікалаевіч Вараксін нарадзіўся 5 ліпеня 1901 г. у г. Омску ў сям’і ваеннага інжынера. Пасля службы ў Чырвонай арміі скончыў Омскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1927). У 1928–1932 гг. вучыўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў, пасля яе рэарганізацыі яго пераводзяць у Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва, які ён скончыў у 1934 г.

Старонка 175 з 427