Спадчына
9 лютага 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Пуганава (1901–1941), генерал-маёра, удзельніка абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
Віктар Паўлавіч Пуганаў нарадзіўся 9 лютага 1901 г. у г. Астрахані ў рабочай сям’і. Працаваў качагарам на рачным параходзе. У Чырвонай арміі з 1919 г. Удзельнік Грамадзянскай вайны. На Каўказскім фронце ваяваў камандзірам кулямётнага ўзвода, пазней удзельнічаў у ліквідацыі балагвардзейскіх банд на Кубані. Член ВКП(б) з 1925 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пуганаў Віктар Паўлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Жабінкаўскі раён, Кобрын, Кобрынскі раён
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Генералы, Танкісты
- Установы
18 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Сёмухі (1936–2019), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа
Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сёмуха Васіль Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Перакладчыкі, Пісьменнікі
- Установы
12 лютага 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Емяльянавіча Гайдука (1936), заолага, доктара біялагічных навук, прафесара
Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гайдук Васіль Емяльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Біёлагі, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
5 лютага 2021 г. — 35 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці (г. Пінск; 1986)
Загадам Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 25 снежня 1985 г. быў створаны абласны Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці ўпраўлення прафтэхадукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў г. Пінску. Новая ўстанова адукацыі адкрылася 5 лютага 1986 г., яе дзейнасць была накіравана на раскрыццё і рэалізацыю здольнасцей навучэнцаў устаноў прафесійнай і спецыяльнай адукацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Установы адукацыі, Дамы творчасці, Тэхнічная творчасць
- Установы Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці
7 лютага 2021 г. — 475 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 г. у мястэчку Ляхавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага збяднелага шляхецкага роду. Сваю першую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ляхавічы, Вялікае Княства Літоўскае
- Прадметы Пісьменнікі, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы