Спадчына
11 сакавіка 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міронавіча Плескацэвіча (1941), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
Мікалай Міронавіч Плескацэвіч нарадзіўся 11 сакавіка 1941 г. у вёсцы Мінічы Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Дзяцінства Мікалая выпала на ваенны і няпросты час пасляваеннага аднаўлення. Пасля заканчэння з сярэбраным медалём Мядзведзіцкай сярэдняй школы хлопец з Мінічаў паспяхова паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плескацэвіч Мікалай Міронавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Мінічы
- Прадметы Педагогі, Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя работнікі
- Установы
26 сакавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іванавіча Бацюшко (1936), вучонага ў галіне будаўнічай вытворчасці, выдатніка вышэйшай адукацыі СССР
Вячаслаў Іванавіч Бацюшко нарадзіўся 26 сакавіка 1936 г. у вёсцы Берказы Бродніцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці). У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі быў вывезены ў дзіцячы нямецкі канцлагер; па люты 1945 г. адбываў прымусовыя работы ў Германіі. Адразу пасля вызвалення знаходзіўся пры штабе палка 1-га Беларускага фронту ў якасці перакладчыка, пасля быў накіраваны на радзіму.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бацюшко Вячаслаў Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Берказы
- Прадметы Будаўнікі, Педагогі, Вучоныя, Прафесары
- Установы
28 сакавіка 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Вашэкі (Вячаслава Васільевіча Вашэйкі; 1966), паэта
Вячаслаў Васільевіч Вашэйка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 г. у вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у Савецкай арміі, служыць давялося ў Афганістане.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вашэйка Вячаслаў Васільевіч, Вашэка Вінцэсь
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Івацэвічы, Сенькавічы, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты
- Установы
8 верасня 2021 г. — 25 гадоў з дня першага рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Столін; 1996)
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны сельскагаспадарчыя кірмашы ў Беларусі не праводзілі. У 1980-я гг. былі зроблены спробы адрадзіць традыцыйныя кірмашы як святы ўраджаю. Першы пасляваенны кірмаш з традыцыйнымі гульнямі, песнямі адбыўся ў г. Століне Брэсцкай вобласці 11 кастрычніка 1981 г. Затым столінцы штогод ладзілі святы «Палескі кірмаш», назапасілі вопыт і традыцыі. Пасля вяртання ў беларускую эканоміку рыначных адносін вырасла цікавасць да арганізацыі кірмашоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Фестываль кірмаш «Дажынкі»
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Фестывалі, Работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
22 чэрвеня 2021 г. — 40 гадоў з дня Міжнароднай сустрэчы прадстаўнікоў грамадскасці ў сувязі з 40-годдзем нападзення фашысцкай Германіі на СССР (г. Брэст; 1981)
Міжнародная сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці была арганізавана ў г. Брэсце невыпадкова, гэта была даніна памяці гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, дзе свой першы крок зрабіла Вялікая Айчынная вайна. Дата сустрэчы была прымеркавана да 40-годдзя з дня нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Міжнародная сустрэча грамадскасці
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мітынгі, Удзельнікі Другой сусветнай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы