Навіны
«Жизнь без эпилога»
«Жизнь без эпилога»
23 февраля в центральной районной библиотеке имени Е.Янищиц прошёл вечер памяти «Жизнь без эпилога», посвящённый талантливому журналисту и литератору, в прошлом первому сотруднику газеты «Полесская правда» Василию Михайловичу Коротышевскому.
Літаратурны партрэт “Я сябрам прыгажосць падарую”
У канцы 2017 года ў свет выйшла кніга баранавіцкага краязнаўцы Міхася Маліноўскага “Васільковыя мроі : Галіна Ліс. Жыццё і творчасць”. У сувязі з гэтай літаратурнай падзеяй у зале галіновай літаратуры (краязнаўства) ЦГБ імя В. Таўлая 16 студзеня 2018 года адбылося мерапрыемства – літаратурны партрэт “Я сябрам прыгажосць падарую”.
Кніжная выстава «Ішоў наперадзе свайго часу…»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Ішоў наперадзе свайго часу…», прысвечаная 260-годдзю з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча (1758–1841), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай.
Кніжная выстава, прысвечаная 60-годдзю ўтварэння Брэсцкага абласнога Саюза журналістаў БССР
Ва ўступным слове да кнігі «Нашчадкам слова застанецца» (Брэст, 2001) вядомы берасцейскі журналіст Георгій Тамашэвіч гаворыць: «Журналісты пішуць практычна пра ўсё і аб усіх. І менш усяго — пра сябе, пра сяброў газетчыкаў, пра газетную справу. Нельга сказаць, што журналістыка — закрытая тэма. Яна на вачах ва ўсіх, „жыцця разведчыкі“ робяць сваю пастаянную справу, — „пішуць гісторыю сучаснасці“. Але, што датычыць сябе, патрэбна вельмі сур’ёзная падстава…». У пачатку 2018 года падстава, каб пазнаёміць чытачоў з творчасцю брэсцкіх журналістаў, вельмі сур’ёзная і значная.
Напрыканцы лістапада не стала вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско
Напрыканцы лістапада не стала вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско. 10 снежня наш зямляк адзначыў бы 66 гадоў з дня нараджэння. Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі помняць і шчыра смуткуюць з нагоды заўчаснага зыходу Алеся Канстанцінавіча, яскравага прадстаўніка сучаснай беларускай літаратуры і даўняга сябра нашай Бібліятэкі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэсцкі раён