Навіны
"Знакамітыя вучоныя – ураджэнцы Бярозаўшчыны"
Вялікі гонар выклікаюць вучоныя, якія ўносяць значны ўклад у развіццё сваёй краіны, а калі гэта яшчэ і вучоныя-землякі, то ўдвая прыемна! Гэтай тэме было прысвечана паседжанне краязнаўчага клуба "Расток", якое адбылося ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пад назвай "Знакамітыя вучоныя – ураджэнцы Бярозаўшчыны”.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
“Хто я, дзе я, адкуль і куды…”
26 лістапада ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася сустрэча з паэтам - юбілярам 2017 года Сяргеем Амяльчуком.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
Прэзентацыя кнігі “Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений”
15 лістапада ў Маларыцкай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений”. Аўтар — маларытчанка Марыя Пятроўна Жыгалава, доктар педагагічных навук, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах беларуска-польска-ўкраінскага пагранічча, прафесар кафедры беларускай і рускай моў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, сапраўдны член Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук РФ, заслужаны настаўнік Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Маларыцкі раён
«Якуб Колас и Палессе»
«Якуб Колас и Палессе»
Я далёка цяпер
Ад палескіх раўнін,
А люблю ж я той край,
Бы яго родны сын,
I па ім маё сэрца баліць…
Я. Колас
Палессе. Піншчына. Пінкавічы. Менавіта тут жыў і працаваў амаль на працягу шасці гадоў наш славуты паэт, празаік, драматург і вучоны, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, акадэмік Якуб Колас. Пінкавіцкі перыяд займае важнае месца ў біяграфіі паэта. Менавіта ў Пінкавічах бярэ пачатак літаратурная дзейнасць Я. Коласа, і менавіта тут паэт шліфуе свой педагагічны талент. Тут ён пісаў вершы па-руску з паметкай "село Пинковичы". Усе яны, а іх каля 20, датуюцца 1905 годам. Гэта быў плённы перыяд і ў творчым і ў асабістым яго жыцці. Палескія ўражанні пісьменніка знайшлі глыбокае мастацкае ўвасабленне ў яго літаратурных творах: апавяданне “Бунт”, трылогія “На ростанях”, верш “Палессе” і іншыя творы.
Круглы стол «Формы і метады краязнаўчай дзейнасці бібліятэк і ўстаноў адукацыі»
Круглы стол «Формы і метады краязнаўчай дзейнасці бібліятэк і ўстаноў адукацыі» сабраў разам 1 лістапада ў чытальнай зале Маларыцкай раённай бібліятэкі настаўнікаў гісторыі, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым роднага краю. Яго арганізатарамі выступіў аддзел адукацыці, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама і аддзел бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Маларыцкі раён