Навіны
Над Белым возерам ляціць санет…
20 верасня ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш прайшлі чарговыя паэтычныя чытанні «Бабіна лета ў Белаазёрску», прысвечаныя памяці гэтай таленавітай жанчыны.
Назву паэтычным чытанням даў выдатны твор нашай славутай зямлячкі – вянок санетаў «Бабіна лета ў Белаазёрску», які вылучаецца з усяго літаратурнага багацця аўтара.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
Цыкл мерапрыемстваў у дзень нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава
25 жніўня нашаму пісьменніку-земляку Васілю Праскураву споўнілася б 90 гадоў.
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, якая носіць імя слыннага творцы, арганізавала цыкл мерапрыемстваў у дзень нараджэння Васіля Фёдаравіча.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Ганцавіцкі раён
Прэзентацыя новай кнігі Анатоля Галушкі «Яблычны спас»
26 жніўня 2016 г. Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака правяла прэзентацыю новай кнігі Анатоля Галушкі «Яблычны спас».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Івацэвіцкі раён
«Я ў душы сваёй шукаю словы…»
«Я ў душы сваёй шукаю словы…» – пад такой назвай адбыўся вечар-партрэт, прысвечаны юбілею хатыніцкай паэткі Ніны Кавальчук. Вечарына, падрыхтаваная бібліятэкай аграгарадка Хатынічы, праходзіла ў мясцовым СДК.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Ганцавіцкі раён
Відэачасопіс «Напевы природы: заказник “Споровский”»
Дзіўнае спалучэнне прыгажосці і непаўторнасці прыроды Бярозаўскага краю... Дзякуючы якой птушцы «Споровский» заказнік стаў вядомым усяму свету, якую туфельку па легендзе страціла багіня прыгажосці Венера, чаму Спораўскім балотам прысвоены статус Рамсарскіх балот, дзе можна ўбачыць майстэрства касьбы? Адказы на гэтыя пытанні юныя бярозаўчане знайшлі, паглядзеўшы відэачасопіс «Напевы природы: заказник “Споровский”», які быў прадэманстраваны ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (вул. Леніна, 104 а). Старонкі відэачасопіса суправаджалі пытанні віктарын «Занимательная орнитология», «Зелёный мир болот».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён