Навіны
Паэзія – цудоўная краіна
15 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэткі-аматара Марыі Стэфанавай з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту “Поэзия – чудесная страна”. Марыя Сяргееўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ г. Бярозы, дзе вядзе гурток юнага карэспандэнта. Яе паэтычныя творы можна сустрэць на старонках літаратурнай «Крыніцы» раённай газеты «Маяк».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
“Кнігі – крылы для дзяцей”
Насычаны цікавымі мерапрыемствамі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы запомніўся юным чытачам сустрэчай з цікавым чалавекам – пісьменнікам-краязнаўцам Анатолем Бензеруком, які жыве і працуе журналістам у г. Жабінка. Чытачам вядомы яго кнігі па гісторыі Беларусі і Брэстчыны. У кнізе «Свята для сэрца» ёсць глава і аб Бярозаўскім кляштары картузіянцаў. Аўтар піша і размаўляе з чытацкай аўдыторыяй на роднай беларускай мове.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
Творчая вечарына Наталлі Кухліч «Сказочный мир Натальи Кухлич»
11 сакавіка 2016 г. у Камянецкай РБС адбылася творчая вечарына маладой пісьменніцы, ураджэнкі г. Камянец Наталлі Кухліч «Сказочный мир Натальи Кухлич».
Н. Кухлич скончыла факультэт нямецкай мовы МДЛУ, працавала выкладчыкам у Высокаўскім сельскагаспадарчым каледжы і Брэсцкім тэхнічным універсітэце. Зараз з’яўляецца супрацоўнікам цэнтра трансферу тэхналогій БрДТУ.
Пісьменніца распавяла пра сябе, пра гісторыю напісання асобных твораў, прачытала некалькі казак для ўдзельнікаў мерапрыемства, дзяцей 3-х класаў СШ № 1. Напрыканцы сустрэчы аўтарка падарыла бібліятэцы калектыўны зборнік прозы і паэзіі «ЛітАўра», у якім надрукаваны дзве яе казкі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Камянецкі раён
Культурна-пазнавальнае мерапрыемства для інвалідаў па зроку
26 лютага 2016 г. на вытворчым участку Івацэвіцкага РА супрацоўнікі Івацэвіцкай ЦРБ імя П. Пестрака правялі культурна-пазнавальнае мерапрыемства для інвалідаў па зроку, на якім распавялі пра гісторыю пчалярства, розныя віды пчол, пра гаючыя ўласцівасці мёду.
Прыемным сюрпрызам для прысутных стаў мядовы пачастунак ад работнікаў бібліятэкі: мядовы пірог, цукеркі «Шалёная пчолка» і дэгустацыя мёду. Усе госці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і віктарынах. Гаючая сіла мёду, вядомая яшчэ з незапамятных часоў, дапамагае і цяпер пазбавіцца ад шматлікіх хвароб. Акрамя таго, ужыванне мёду ў строга прадуманай дазіроўцы – выдатная прафілактыка розных захворванняў і спосаб амаладжэння арганізма. На мерапрыемстве гучалі «пчаліныя» прыпеўкі, загадкі і прыказкі аб пчолах
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Івацэвіцкі раён
Урок мужнасці “Жил-был мальчик в городе Белоозёрске…”
18 лютага ў Белаазёрскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Жил-был мальчик в городе Белоозёрске…”, на якім прысутнічалі вучні 6 класа СШ № 3. Аповед суправаджаўся электроннай прэзентацыяй “Эхо Афганской войны”.
Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавялі пра тое, як гераічна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць. Юныя чытачы пазнаёміліся з кнігамі “Памяць”, “На линии огня”, “Афганское эхо” Г. Сакалоўскага, у якіх можна знайсці імёны тых, хто загінуў у баявых дзеяннях. Адным з іх быў і наш зямляк Сяргей Казінец. Дзеці ўважліва слухалі невядомыя факты пра салдата. Імем Казінца была названа вуліца ў Белаазёрску і адзін з лепшых атрадаў у СШ № 3. Імя Казінца залічана ў спісы курсантаў Талінскага мараходнага вучылішча. Імя героя высечана на мемарыяльнай дошцы, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён