Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Вячаслаў Васільевіч Сашко нарадзіўся 16 верасня 1954 г. у в. Мачулішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзед быў майстравітым чалавекам, на чале брыгады ў паўсотні чалавек пабудаваў мост у Семятычах і школу, у якой пазней вучыўся яго ўнук. Бацька быў вадзіцелем калгаснай грузавой машыны, часта браў сына ў паездкі. Вячаслаў з дзяцінства бачыў вакол працавітых людзей, уключыўся ў работу на гаспадарцы, з дванаццаці гадоў на жніве нават працаваў на камбайне.

Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.

Барыс Маркавіч Сінягаў нарадзіўся ў 1914 г. у сяле Кахоўка Дняпроўскага павета Таўрычаўскай губерні (цяпер горад Херсонскай вобласці). Працаваў палітінспектарам Гомельскага абласнога аддзела народнай адукацыі.

Раман Аляксандравіч Левін нарадзіўся 30 ліпеня 1930 г. у г. Лубны Харкаўскай акругі (цяпер у Палтаўскай вобласці, Украіна) у сям’і ваеннаслужачага, ураджэнца Міншчыны. У сувязі са службай бацькі сям’я Левіных часта пераязджала, у маі 1940 г. яны апынуліся ў Брэсце, атрымалі пакой у трохпавярховым доме на вул. Леніна (у 1960-я там быў адкрыты абласны тэатр лялек).

Аляксандр Іванавіч Кожын нарадзіўся ў 1922 г. у Арлоўскай вобласці. Вучыўся ў мастацкім вучылішчы, якое закончыў у 1941 г. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную армію. Прайшоў усю вайну ў пяхоце, быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях. Узнагароджаны медалямі.

ІІІ фестываль мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін праводзіўся з мая па лістапад 1985 г. на тэрыторыі ПНР, ГДР і ЧССР. Дэвіз фестывалю — «Сацыялізм, мір, праца, творчасць!». Фестываль быў прысвечаны 40-годдзю Перамогі над фашызмам.

Напачатку ХVII ст. у г. Брэсце з’явіліся бернардзінцы — члены каталіцкага манаскага ордэна святога Бярнарда (Бернардзіна) Сіенскага. Прыйшлі яны з Польшчы, дзе ў Кракаве ў 1453 г. быў заснаваны манастыр. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.

Выкарыстанне гаручых газаў у розных галінах тэхнікі і на бытавыя патрэбы садзейнічае росту эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнню санітарна-гігіенічных умоў працы і побыту. Арганізацыйныя асновы газіфікацыі Беларусі былі закладзены ў лістападзе 1958 г. з прыняццем пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР «Аб плане газіфікацыі гарадоў і іншых населеных пунктаў Беларускай ССР у 1959–1965 гадах». У 1960 г. быў пабудаваны магістральны газаправод Дашава (Львоўская вобласць) – Івацэвічы – Мінск.

Зінаіда Мікалаеўна Потлава нарадзілася 6 студзеня 1929 г. у в. Канаёўка Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Запарожжа, дзе бацька пачаў працаваць на будаўніцтве Дняпроўскай ГЭС. Маці памерла рана — у 1937 г., дзяўчынку выхоўвалі бабуля, а потым цёця — Ганна Васільеўна Качаткова (1911–1993), у будучым заслужаная артыстка БССР (1949), актрыса Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ.

Пачатак вялікай сістэмнай рабоце па аднаўленню гістарычных і стварэнню новых гербаў Брэсцкай вобласці быў пакладзены рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 121 ад 9 лютага 1998 г. Для стварэння герба і флага Брэсцкай вобласці была створана рабочая камісія па геральдыцы пры каардынацыйным савеце аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны на чале з І. І. Карватам.

Старонка 1 з 62