Спадчына
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Жабчыцкага раёна (1940–1961), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Пінскай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Жабчыцкі раён з цэнтрам у вёсцы Жабчыцы ў складзе Пінскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Піскун Марк Герасімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Жабчыцкі раён, Жабчыцы, Малоткавічы
- Прадметы Раёны
- Установы
30 чэрвеня 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Васілевіча (1895–1938), савецкага ваеннага дзеяча
Іван Іванавіч Васілевіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1895 г. у в. Падстарынь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1914 г. скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча і двухкласную лясную школу. З настаўніцкай семінарыі яго выключылі за чытанне нелегальнай літаратуры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Васілевіч Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Падстарынь
- Прадметы Ваенныя дзеячы
- Установы
25 красавіка 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Сёмачкіна (1939), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Уладзімір Ільіч Сёмачкін нарадзіўся 25 красавіка 1939 г. у г. Арле ў сям’і палітрука Ільі Ягоравіча Сёмачкіна (1907–1941). У верасні 1939 г. 125-ы стралковы полк, у якім служыў бацька, быў пераведзены ў Брэсцкую крэпасць. З першых хвілін Вялікай Айчыннай вайны Сёмачкіны разам з іншымі жыхарамі крэпасці трапілі пад агонь.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сёмачкін Уладзімір Ільіч
- Падзеі Абарона Брэсцкай крэпасці
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Грамадскія дзеячы
- Установы
15 кастрычніка 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Іцхака Шаміра (1915–2012), ізраільскага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Іцхак Шамір (Езярніцкі) нарадзіўся 15 кастрычніка 1915 г. у мястэчку Ружаны Гродзенскай губерні (цяпер г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Шлома Езярніцкі, валодаў маленькай гарбарнай майстэрняй, падтрымліваў мясцовую двухгадовую яўрэйскую школу і ўзначальваў яўрэйскую абшчыну. Маці — Перале, была добрасардэчнай, спагадлівай жанчынай, займалася хатнімі справамі. У сям’і выхоўвалася трое дзяцей — Іцхак і дзве яго старэйшыя сястры Мірыям і Рыўка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шамір Іцхак
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Ружаны
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
10 мая 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Кадзі Маладоўскай (1894–1975), паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка
Кадзя Маладоўская нарадзілася 10 мая 1894 г. у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Бацька, Ісаак Маладоўскі, быў равінам, выкладаў у яўрэйскай школе для хлопчыкаў, маці валодала галантарэйнай лаўкай. У сям’і было чацвёра дзяцей. Кадзя атрымала добрую дамашнюю адукацыю на іўрыце, вучылася ў хедары і рускай гімназіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маладоўская Кадзя
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Бяроза
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі
- Установы