Спадчына
2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Кобрынскі доследны лясгас» Брэсцкага ДВЛГА (1939)
Фарміраванне кобрынскай лясной гаспадаркі адбывалася на фоне значных гістарычных падзей – далучэння Заходняй Беларусі да БССР.Створаны ў 1939 г., Кобрынскі лясгас зведаў значныя пераўтварэнні і ў 2020 г. атрымаў статус доследнага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Кобрынскі вопытны лясгас
- Установы Лясгасы
6 чэрвеня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Галаскока (1949–2023), паэта
Аляксей Пятровіч Галаскок нарадзіўся 6 чэрвеня 1949 г. у в. Талалайкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Сям’я была небагата, бацька працаваў маляром, маці – швачкай. Аляксей быў трэцім, самым малодшым дзіцём у сям’і. У пачатку 1950-х сям’я пераехала ў г. Зэльву. Аляксей у школе вучыўся добра, у 1966 г. паспяхова скончыў сярэднюю школу № 1 г. Зэльвы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Галаскок Аляксей Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Ганцавічы
- Прадметы Паэты
- Установы
30 чэрвеня 2024 г. — 35 гадоў з пачатку вытворчасці на ААТ «Белсолад» (Іванава; 1989), вядучага прадпрыемства краіны па выпуску піваварнага ячменнага соладу
У 1970-я гг. у СССР было пабудавана каля 200 піваварных заводаў рознай магутнасці. Для забяспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Прадпрыемствы, Заводы
- Установы «Белсолад» ААТ
2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння Маларыцкага лясніцтва (1944)
Маларыцкае лясніцтва было створана ў 1944 г. адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кантора ўстановы размяшчалася ў наёмным памяшканні – прыватным доме плошчай 9 кв. м па вул. Энгельса. Першым ляснічым быў былы ляснік Афанасій Ільіч Струнец.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Лясгасы, Лясніцтвы
- Установы Маларыцкае лясніцтва, Маларыцкі лясгас
17 жніўня 2024 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Іванаўны Федасюк (1904–1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У пачатку Першай сусветнай вайны яе бацька пайшоў на фронт, а неўзабаве маці з чатырма малымі дзецьмі, старэйшай з якіх, Аляксандры, споўнілася дзесяць гадоў, была эвакуіравана ў глыб Расіі, пад Арэнбург.
Аляксандра вучылася ў сярэдняй школе, а па вечарах разам з моладзю збіралася на камсамольскія зборы, на заняткі ўсёнавуча, дзе абмяркоўваліся навінкі літаратуры, агучваліся мары аб будучыні. Калі скончылася вайна, Іван Федасюк адшукаў сваю сям’ю і вырашыў, што час вяртацца на дзедаўскую зямлю.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Федасюк Аляксандра Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын, Кобрынскі раён, Андронава
- Прадметы Дзеячы рэвалюцыйнага руху, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы