Спадчына
2025 г. — 140 гадоў з часу заснавання парку «Манькавічы» (Столін; 1885), помніка прыроды рэспубліканскага значэння
Першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах пра в. Манькавічы Столінскага раёна датуюцца 1524 г. Гісторыя паселішча звязана з лёсам зямель вакол Давыд-Гарадка, што за 30 км. Гэтыя велізарныя ўладанні былі падараваны ў 1551 г. польскім каралём Жыгімонтам ІІ Аўгустам Мікалаю Радзівілу Чорнаму.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Столінскі парк «Манькавічы»
- Рэгіён Столінскі раён, Столін, Манькавічы
- Прадметы Паркі, Помнікі прыроды
- Установы
2025 г. — 125 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1900)
Гісторыя школы ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна бярэ свой пачатак з 1900 г., калі была пабудавана пачатковая школа. У канцы 1914 г. школа з пачатковай аднакласнай ператварылася ў двухкласную пачатковую. У часы Першай сусветнай вайны многія жыхары выязджалі з Гарадца, таму школа прыпыніла сваю работу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Гарадзец
- Прадметы Школы
- Установы Гарадзецкая сярэдняя школа
2025 г. — 125 гадоў з часу адкрыцця ўстановы аховы здароўя «Дзівінская ўчастковая бальніца» (Кобрынскі р-н; 1900)
Першая бальніца ў в. Дзівін была пабудавана ў 1900 г. Яна складалася з трох будынкаў: у першым знаходзіліся хворыя, у другім — амбулаторыя, аптэка, кабінеты ўрачоў, а ў трэцім былі кухня, лазня і пральня. У бальніцы працавалі фельчар, памочнік фельчара, кухарка, дзве санітаркі (якія выконвалі і абавязкі прачак). Увесь персанал быў з мясцовых жыхароў, толькі фельчар прыезджы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін
- Прадметы Бальніцы
- Установы Дзівінская ўчасковая бальніца
2025 г. – 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа»; 1905)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа» (в. Імянін, вул. Школьная, д. 49) — адна з найстарэйшых школ Кобрынскага раёна. Упершыню згадваецца ў Памятнай кніжцы Гродзенскага епархіяльнага вучылішчнага савета ў 1905 г. Гэта была аднакласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 37 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. Загадчыкам школы і законанастаўнікам быў святар Аляксандр Паўлавіч Вятчанінаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Імянін
- Прадметы Школы
- Установы
2025 г. — 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1905)
Першая школа на тэрыторыі в. Павіцце была адкрыта ў 1905 г. Гэта было аднакласнае народнае вучылішча, будынак якога знаходзіўся недалёка ад сучаснай школы. У вучылішчы быў адзін класны пакой, колькасць вучняў — каля 70, навучаліся тры групы дзяцей.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце
- Прадметы Школы
- Установы Павіццеўская сярэдняя школа