Спадчына
2025 г. — 80 гадоў з часу першай згадкі пра Пінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Янішчыц (1945)
Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Пінск
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц
2025 г. — 500 гадоў з часу першага пісьмовага ўзгадвання в. Жыдча (Пінскі р‑н; 1525)
Вёска Жыдча Хойнаўскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У пачатку XVI ст. Жыдча ў Пінскім княстве. Князь Фёдар Яраслававіч перадаў тут зямлю залатару пінскаму Цімафею Дзмітравічу, што ў 1525 г. было пацверджана граматай каралевы Боны Сфорцы. Гэта дата лічыцца першым пісьмовым узгадваннем Жыдчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Жыдча
- Прадметы Вёскі, Аграгарадкі
- Установы
2025 г. — 485 гадоў з пачатку будаўніцтва канала Бона (Кобрынскі р-н; 1540), найстарэйшага меліярацыйнага канала Беларусі
У кнізе «Памяць. Кобрынскі раён» у раздзеле кароткай ілюстраванай храналогіі 1540 г. адзначаны як час пракладання па тэрыторыі Кобрынскага раёна канала каралевы Боны — першага вядомага на Беларусі меліярацыйнага аб’екта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бона Сфорца
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Каналы, Меліярацыя
- Установы
2025 г. — 300 гадоў з часу будаўніцтва Праабражэнскай царквы ў в. Хмелева (Жабінкаўскі р-н; 1725), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Хмелева Жабінкаўскага раёна ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў ХVI ст. як маёнтак у Берасцейскім старостве ВКЛ. На захадзе, непадалёк ад Хмелева, на могілках у 1725 г. быў узведзены з дрэва уніяцкі храм у гонар Праабражэння Гасподняга.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Хмелеўская Праабражэнская царква
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Хмелева
- Прадметы Цэрквы, Манастыры, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
2025 г. — 295 гадоў з часу пабудовы Мікалаеўскай царквы ў в. Рухча 1 (Столінскі р-н; 1730), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Рухча 1-я Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1644 г. У цэнтры вёскі на сродкі ўладальнікаў Скірмунтаў у 1730 г. пабудаваны невялікі драўляны храм Нараджэння Багародзіцы. Напачатку быў уніяцкім, пасля скасавання уніі ў 1839 г. — праваслаўны. Да 1853 г. царква была прыходскай, а потым прыпісана да Радчыцкага праваслаўнага прыхода.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Рухчанская царква
- Рэгіён Столінскі раён, Рухча
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы