Спадчына
12 лістапада 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Гольцмана (1970), кіраўніка вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2017)
Андрэй Міхайлавіч Гольцман нарадзіўся 12 лістапада 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5 г. Кобрына. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1988 г. мулярам перасовачнай механізаванай калоны № 44 г. Кобрына. Затым служыў у Савецкай арміі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гольцман Андрэй Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Прадпрымальнікі, Кіраўнікі вытворчасці
- Установы Кобрынская фабрыка «Палессе»
4 снежня 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сцепаніды Аляксееўны Сцепанюк (1935–2022), народнага майстра Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сцепанюк Сцепаніда Аляксееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Дарапеевічы
- Прадметы Майстры народнай творчасці, Народныя майстры, Ткацтва, Народная творчасць, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці
2025 г. — 5 гадоў з часу ўнясення традыцыі выпякання грачанага хлеба ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ (Маларыцкі р-н; 2020)
Каля пяці гадоў (2015–2020) праводзілася даследчая работа па вывучэнні традыцыі выпякання на тэрыторыі Маларытчыны грэцкага хлеба: адшукваліся архіўныя дакументы, збіраліся звесткі, праводзіўся пошук людзей, якія, пераняўшы ад старэйшых пакаленняў старажытную традыцыю, сёння валодаюць уменнем выпякаць грачанікі. Падвынікавала ўсю пошукавую работу экспертнае заключэнне доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры этналогіі, музеялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Тадэвуша Антонавіча Навагродскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Дарапеевічы
- Прадметы Грачаны хлеб, Народныя традыцыі
- Установы
22 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Байрачнага (1950), мастака, скульптара, кніжнага ілюстратара
Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Байрачны Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Мастакі, Скульптары, Ілюстратары
- Установы
2025 г. — 1020 гадоў з часу першага ўзгадвання в. Здзітава (Бярозаўскі р-н; 1005), аднаго з найстарэйшых паселішчаў Брэстчыны
Вёска Здзітава Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна — адзін з самых старажытных населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Упершыню ўзгадваецца як горад Здзітаў у 1005 г. (6513 г.) ва Устаўной грамаце «О поставлении Туровской епископии», потым у «Ипатьевской летописи» пад 1252 г., калі паселішча было апорным пунктам войска Данілы Галіцкага ў час яго вайны з Міндоўгам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Здзітава
- Прадметы Вёскі
- Установы