Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Саўцавічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Дадатковая інфармацыя

Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся 11 мая 1951 года ў вёсцы Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара, народнага артыста БССР Анатоля Васільевіча Багатырова(1977).

Дадатковая інфармацыя

Дзмітрый Мікалаевіч Краўчук нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Харава Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1958 годзе закончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна.

Дадатковая інфармацыя

Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.

Дадатковая інфармацыя

Горад Камянец Брэсцкай вобласці размешчаны на рацэ Лясная недалёка ад Белавежскай пушчы. З канца X ст. гэтыя землі знаходзіліся пад уладай Кіеўскай Русі, з сярэдзіны XII ст. – у складзе Валынскага княства, а з канца XII ст. з’яўляліся часткай уладанняў Галіцка-Валынскага княства.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 332 з 434