Спадчына
7 лютага 2016 г. – 470 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616, верагодна 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавічы
- Прадметы Грамадскія дзеячы, Пісьменнікі мемуарысты
- Установы
28 сакавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Вінцэся (Вячаслава Васільевіча) Вашэкі (1966), паэта, празаіка
Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вашэка Вінцэсь, Вашэка Вячаслаў Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Сенькавічы
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Празаікі
- Установы
2016 г. – 160 гадоў з часу пабудавання (1856) Брэсцкага Крыжаўзвіжанскага касцёла, помніка архітэктуры позняга класіцызму
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа – каталіцкі храм, належыць да Брэсцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў адміністрацыйным цэнтры Брэста на вуліцы Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Касцёлы
- Установы
6 жніўня 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Брэсцкай абласной філармоніі (1986)
Брэсцкая абласная філармонія заснавана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі па Брэсцкай вобласці. Асноўнымі задачамі філармоніі з’яўляюцца: прапаганда лепшых дасягненняў беларускай і сусветнай музычнай культуры, накіраваная на павышэнне маральнага і культурнага ўзроўню слухачоў, на эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, правядзенне фестываляў, конкурсаў, спецыяльных мерапрыемстваў, арганізацыя артыстычнага абмену з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежнымі фірмамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Філармоніі, Аркестры
- Установы Брэсцкая абласная філармонія, Камерны аркестр абластной філармоніі
2016 г. – 425 гадоў з часу зацвярджэння (1591) Мікольскага праваслаўнага брацтва і адкрыцця першай брацкай школы (Брэст)
У другой палове XVI – першай палове XVII стст. у грамадска-палітычным жыцці гараджан вялікае значэнне мелі рэлігійныя брацтвы, якія арганізоўваліся пры праваслаўных манастырах і цэрквах. Яны імкнуліся захаваць беларускую культуру і мову, адкрывалі друкарні і брацкія школы, у якіх навучаліся хлопчыкі ўсіх саслоўяў. Немалую ролю ў развіцці і ўмацаванні праваслаўя мелі праваслаўныя брацтвы – рэлігійна-дабрачынныя і культурныя аб’яднанні гарадскога насельніцтва.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Брацтвы
- Установы Мікольскае праваслаўнае брацтва