Спадчына
14 жніўня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча (1939), паэта, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў
Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч нарадзіўся 14 жніўня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Долкінды Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У час калектывізацыі яго бацька быў першым старшынёй калгаса, потым – брыгадзірам.
Са школьнага ўзросту Георгій Тамашэвіч захапляўся літаратурай, гэты імпэт накіроўвала ў патрэбнае русла настаўніца рускай філалогіі Зінаіда Лукінічна Роўба. Удзельнічаў ў літаратурных конкурсах, друкаваўся ў газетах “Піянер Беларусі”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности”. Рэдагаваў школьную газету. З пятнаццаці гадоў быў членам літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце “Чырвоны сцяг”, якім кіраваў паэт Паўлюк Прануза.
Пасля заканчэння дзесяцігодкі Георгій Тамашэвіч стаў адказным сакратаром шматтыражнай газеты “За ўраджай!” роднага калгаса “Новае жыццё”. Затым закончыў Калінінградскае медыцынскае вучылішча, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў памочнікам дырэктара па культурна-выхаваўчай рабоце прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Данбасе.
Паступіў на факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. Пасля яго заканчэння 16 гадоў узначальваў шматтыражную газету “Текстильщик”Баранавіцкага баваўнянага камбіната. Затым Георгій Сцяпанавіч працаваў у Брэсце на дзяржаўнай службе ў кіруючых структурах абласных сродкаў масавай інфармацыі. У 1984–1991 гадах – загадчык сектара сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкага абкама КПБ. З 1991 па 2002 гады – начальнік упраўлення па друку аблвыканкама. Быў кіраўніком абласнога арганізацыйна-метадычнага савета па выданні гісторыка-дакументальных кніг “Памяць”. Як аўтар-складальнік выпусціў кнігі “Споёмте, друзья…” (1995), “Земля Берестейская” (1999), “Живёт память в сердце моём” (2007) і інш. Аўтар кнігі пра П. М. Машэрава “Брестские уроки Машерова” (1998).
Быў абраны старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў”. Нядаўна выйшла кніга Г. С. Тамашэвіча “Журналистские будни”, якая суміруе асобныя падзеі, ацэнкі і роздумы аб творчым жыцці абласной журналісцкай арганізацыі.
Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч – заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года – 2013” Брэсцкай вобласці ў сферы грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі.
У 2007 годзе ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік “Жытнёвае слова”. Тэматыка вершаў, што складаюць яе, традыцыйная: сыноўнія пачуцці да роднага куточка, развагі пра супярэчлівасці сучаснага жыцця, грамадзянская лірыка. Усё ад першага да апошняга радка перажыта, прапушчана праз сэрца, таму ўспрымаюцца адпаведным чынам – прачытанаму верыш, як нечаму блізкаму і таксама перажытому.
Праз два гады выйшаў зборнік “Новы дзень” (2009). На яе старонках змешчана паэма “Пад родным небам”, якая мае прысвячэнне “Светлай памяці бацькоў”. Інтымнае і грамадзянскае ў творчай лабараторыі паэта перакрыжоўваюцца, зліваюцца ў адзінае цэлае.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Творы Г. С. Тамашэвіча
1. Новы дзень : вершы, паэма, гумар / Георгій Тамашэвіч ; прадмова А. Крэйдзіча. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2009. 147 с.
2. Жытнёвае слова : вершы / Георгій Тамашэвіч. Мінск : Бел. саюз журналістаў, 2007. 50 с.
3. Живёт память в сердце моём / авт.-сост. С. К. Грибенчук, Н. Е. Ильницкая, Г. В. Ковязин, Г. С. Томашевич. Брест : Брестская типография, 2007. 335 с.: ил.
4. Журналистские будни / Георгий Томашевич ; вступ. ст. А. Цырельчука. Брест : ОАО “Брестская типография”, 2014. 120 с., ил.
5. Нашчадкам слова застаецца / укл. Г. С. Тамашэвіч. Брэст : Упраўленне па друку Брэсцкага аблвыканкама, 2001. 209 с.
6. Земля Берестейская : альбом / авт.-сост. Г. С. Томашевич. Минск : Беларусь, 1999. 132 с.: ил.
7. Брестские уроки Машерова / Г. С. Томашевич. Минск : Знание, 1998. 79 с.: [7] л. ил.
8. Споёмте, друзья… : песни фронтовых дорог и послевоенных лет / сост. Г. Томашевич. Брест, 1995. 61 с.
9. Барановичский хлопчатобумажный комбинат имени Ленинского комсомола Белоруссии / авт.-сост. Г. С. Томашевич. Минск : Беларусь, 1978. 36 с.: ил.
10. Упамін ; Ваенныя сны ; Жнівень ; “Бягуць імкліваыя гады…” ; “Якія ж шумлівыя…” ; 75 : [вершы] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2014. 15 жн. (№ 33). С. 4.
11. Зоркость души : [стих., посв. А. М. Бляхеру] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 19 янв. С. 7.
12. И полководец, и солдат : [стих., посв. Г. Жукову] / Георгий Томашевич // Живёт память в сердце моём / авт.-сост.: С. К. Грибенчук [и др.]. Брест, 2007. С. 268–269.
Аб жыцці і дзейнасці Г. С. Тамашэвіча
1. Георгій Тамашэвіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 8–39.
2. Тамашэвіч, Г. Сцвярджаць дабрыню : некалькі слоў пра сябе / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2014. 15 жн. (№ 33). С. 4.
3. Томашевич, Г. С. “Трудитесь, и всё у вас будет…” / Г. С. Томашевич ; беседовала Елена Тимошук // Брестский вестник. 2014. 8 мая (№ 19). С. 6.
4. Томашевич, Г. Памятка дней журналистских : [о Брестской областной организации ОО “Белорусский союз журналистов”] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 17 дек. С. 5.
5. Юдзіцкі, А. Пад родным небам : [пра кнігу Г. Тамашэвіча “Новы дзень”] / Аляксандр Юдзіцкі // ЛiМ. 2009. 18 снеж. (№ 48). С. 14.
6. Юдзіцкі, А. І душа з душою гаворыць… : [пра кнігу Г. Тамашэвіча “Новы дзень”] / Аляксандр Юдзіцкі // Народная трыбуна. 2009. 31 кастр. С. 11.
7. Міхалевіч, Г. Данесці праўду вайны : [пра кнігу “Живёт память в сердце моём”] / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2007. 9 чэрв. С. 10.
8. Соснович, Е. На подвиг зовущие имена : [о книге “Живёт память в сердце моём” / Егор Соснович // Заря. 2007. 17 мая. С. 5.
9. Крэйдзіч, А. Праз далеч часу : [пра кнігу паэзіі Г. Тамашэвіча “Жытнёвае поле”] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2007. 21 июня. С. 17.
10. Тамашэвіч, Г. Малюся слову / Георгій Тамашэвіч // Вечерний Брест. 2004. 13 авг. С. 4.
11. Славин, В. “Земля Берестейская” : [о фотоальбоме “Земля Берестейская”. Автор-сост. Г. Томашевич] / В. Славин // Заря. 1999. 25 нояб.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тамашэвіч Георгій Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Паэты, Журналісты
- Установы
8 жніўня 2014 г. – 140 гадоў з дня нараджэння Барыса Мікалаевіча Жуковіча (1874–1938), гісторыка, архівіста
Барыс Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 8 жніўня 1874 года ў сям’і патомнага свяшчэнніка ў г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер у Брэсцкай вобласці) Яго бацька Мікалай Міхайлавіч Жуковіч (1827–1906) служыў пратаіерэем Аляксандра-Неўскага сабора, быў чалавекам шырока адукаваным. Старэйшы брат Барыса – Платон Мікалаевіч Жуковіч (1857–1919) – прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, даследчык царкоўнай і грамадзянскай гісторыі Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жуковіч Барыс Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружаны
- Прадметы Гісторыкі, Архівісты
- Установы
7 жніўня 2014 г. – 135 гадоў з дня нараджэння Пятра Антонавіча Крачэўскага (Крэчэўскага; 1879–1928), беларускага палітычнага дзеяча, паэта, драматурга, гісторыка
Пётр Антонавіч Крачэўскі нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў сям’і дыякана вясковай царквы ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён у Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Віленскай духоўнай семінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у Ялоўцы на Беласточчыне і ў Ваўкавыскім павеце.
Перад Першай сусветнай вайной працаваў у Віленскім дзяржаўным банку (1909–1914). Напачатку банкаўскай кар’еры часта трапляў пад пільную ўвагу паліцыі, віной чаму былі яго цесныя сувязі з рознымі палітычнымі групамі. Праца ў банку дала Пятру Крачэўскаму магчымасць наладзіць зносіны са шматлікімі беларусамі, якія займалі пасты ў структурах улады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крачэўскі Пётр Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён
- Прадметы Палітычныя дзеячы, Гісторыкі, Паэты
- Установы
6 жніўня 2014 г. – 60 гадоў з часу выхаду першага нумара газеты “Социалистический путь” (1954), з 1962 г. – газета “Заря над Бугом”
У Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці з 15 кастрычніка 1944 года выходзіла газета “Сталинец”. У 1954 годзе адбылася рэарганізацыя Брэсцкага і Дамачаўскага раёнаў у адзін Брэсцкі раён, у сувязі з гэтым была заснавана новая “раёнка” “Социалистический путь”.
Першы нумар газеты “Социалистический путь” выйшаў 6 жніўня 1954 года. Гэта быў орган Брэсцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета выходзіла на рускай мове тыражом 3000 экзэмпляраў па серадах, пятніцах і нядзелях, у 1960-я гады – па аўторках, чацвяргах і суботах, а тыраж быў каля 4800 экземпляраў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён
- Прадметы Газеты
- Установы Газета «Социалистический путь», Газета «Заря над Бугом»
4 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1944) ў г. Брэсце сярэдняй школы № 1 (з 1992 г. – гімназія № 1)
Брэсцкая сярэдняя школа № 1 пачала працаваць з 1 верасня 1940 года. Змяшчалася яна ў старым драўляным будынку па вул. Доўгай (цяпер Куйбышава). Першым дырэктарам школы быў Кандрацій Філімонавіч Макаеў. Ён загінуў пры вызваленні г. Гомеля ў 1943 годзе. Першая завуч школы – Зінаіда Сцяпанаўна Кавалёва. Пасля вайны яна працавала загадчыцай гарадскога аддзела народнай адукацыі, а таксама дырэктарам Брэсцкай СШ № 2.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гімназіі
- Установы «Гімназія №1 г. Брэста»