Спадчына
6 ліпеня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Плаўчанкі (1913–1979), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога
Антон Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 6 ліпеня 1913 года ў горадзе Віндава Курляндскай губерні (цяпер г. Вентспілс у Латвіі) у сям’і рабочага. У 1938 годзе Антон Плаўчанка закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плаўчанка Антон Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Педагогі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
12 студзеня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1951) Аляксея Міхайлавіча Літвіна, вучонага-гісторыка
Аляксей Міхайлавіч Літвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 года у вёсцы Сямігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ Прыпяць, а маці, Марыя Адамаўна, паляводам у калгасе. У сям’і Літвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Наталля і Паліна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Літвін Аляксей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Сямігосцічы
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы
22 кастрычніка 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Кандратавіча Казёлкі (1915–1991), самадзейнага майстра-разьбяра па дрэве, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1957)
Канстанцін Кандратавіч Казёлка нарадзіўся 22 кастрычніка 1915 года на ст. Калінкавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Гомельскай вобласці). Калі наблізіўся фронт Першай сусветнай вайны, яго бацька, Кандрат Казёлка, каваль з Давыд-Гарадка, з цяжарнай жонкай Марыяй Рыгораўнай і пяцігадовай дачкой рушылі ў бежанцы. Потым Казёлкі дабраліся да Кіева, дзе бацька ўладкаваўся матросам ў параходнае таварыства. Марыя Рыгораўна памерла праз два гады, бацька зноў ажаніўся і дзяцей выхоўвала мачыха.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Казёлка Канстанцін Кандратавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Мастакі
- Установы
17 лютага 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Фёдаравіча) Жмінько (1941–2015), паэта
Канстанцін Фёдаравіч Жмінько нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна (зараз у межах г. Брэста) у рабоча-сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жмінько Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Пугачова
- Прадметы Паэты
- Установы
8 лютага 2016 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Данілавіча Друшчыца (1886–1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога
Васіль Данілавіч Друшчыц нарадзіўся 8 лютага 1886 года ў вёсцы Блудзень Гродзенскай губерні (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Бацька Васіля падчас руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. прымаў удзел у баявых дзеяннях на Балканах, штурме перавала Шыпка і яго абароне ў зімовы час. За ўдзел у гэтай кампаніі Д. І. Друшчыц быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Друшчыц Васіль Данілавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Блудзень, Першамайская
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы