Спадчына
2015 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Піліпа Дзям’янавіча Мядзведзя (1890–1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі і Расіі
Піліп Дзям’янавічМядзведзь нарадзіўся ў 1890 годзе ў вёсцы Масева Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве бацькі пераехалі ў Варшаву.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мядзведзь Піліп Дзям’янавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Масева
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
8 ліпеня 2015 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Канстанцінавіча Клышкі (1925–1984), беларускага мовазнаўцы, лексікаграфа
Міхась Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 8 ліпеня 1925 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы. Міхась Клышка належыць да таго пакалення, якое ці не ўсё палегла ў час Другой сусветнай вайны. Яго малодшы брат Анатоль Канстанцінавіч Клышка (1935) стаў вядомым беларускім крытыкам, празаікам, перакладчыкам, педагогам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Клышка Міхась Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Данейкі
- Прадметы Мовазнаўцы
- Установы
28 жніўня 2015 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Дарашэвіча (1905–1986), беларускага мастака-жывапісца
Фёдар Іванавіч Дарашэвіч нарадзіўся 28 жніўня 1905 года ў г. Камянцы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Сібіры ў Томскай губерніі. З малых гадоў хлопчык працаваў з бацькам на чыгунцы. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе ліквідацыі непісьменнасці на станцыі Іжморскай. У гэты перыяд ён робіць першыя крокі як мастак-афарміцель, прымаючы ўдзел у афармленні мясцовага рабочага клуба.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дарашэвіч Фёдар Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянец
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
23 ліпеня 2015 г. – 325 гадоў з дня нараджэння Якуба Брэтцара (1690–1733), жывапісца, манументаліста і іканапісца
Якуб Брэтцар (Брэцар, Брэтзер) нарадзіўся 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску. У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брэтцар Якуб
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
26 лістапада 2015 г. – 70 гадоў гадоў з дня нараджэння Льва Барысавіча Алімава (1945), мастака-графіка, Міжнароднага Чалавека года ў мастацтве (1991–1992), акадэміка графікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Леў Барысавіч Алімаў нарадзіўся 26 лістапада 1945 года ў г. Брэсце ў рабочай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Алімаў Леў Барысавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Мастакі графікі
- Установы