Спадчына
4 ці 16 студзеня 2016 г. – 190 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Людвікавіча Траўгута (1826–1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы
Рамуальд Людвікавіч Траўгут нарадзіўся 4 студзеня 1826 года ў вёсцы Шастакова Брэсцкага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадзед Рамуальда, першы з роду Траўгутаў, – выхадзец з Саксоніі, – паявіўся ў Польшчы ў першай палове XVIII ст. і перадаў сваім нашчадкам нямецкае прозвішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Траўгут Рамуальд Людвікавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Шастакова
- Прадметы Удзельнікі паўстання 1863 1864 гг.
- Установы
21 лістапада 2015 г. – 210 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Старажэнкі (1805–1874), украінскага пісьменніка
Аляксей Пятровіч Старажэнка нарадзіўся 21 лістапада 1805 года ў сяле Лысагоры Барзнянскага павета Чарнігаўскай губерні (цяпер Ічнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці, Украіна). Паходзіў ад старажытнага казацкага роду. Яго бацька, Пётр Данілавіч Старажэнка, служыў у арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне, у асадзе і ўзяцці Хоціна ў 1787 годзе, затым быў рэгістратарам у канцылярыі графа М. Румянцава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Старажэнка Аляксей Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі
Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скакун Аляксей Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева, Брэсцкі раён, Астрамечава
- Прадметы Вучоныя, Дзяржаўныя дзеячы, Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
18 студзеня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Васіля Сяргеевіча Сёмухі, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сёмуха Васіль Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Перакладчыкі
- Установы
21 лютага 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Ружанскай пушчы, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (1986)
Ружанская пушча – біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, размешчаны на паўднёвым захадзе ад гарадскога пасёлка Ружаны. Створаны пастановай Савета Міністраў БССР 21 лютага 1986 года для захавання ўнікальнага прыроднага комплексу, дзе растуць каштоўныя віды дрэў і травяністых раслін.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён
- Прадметы Заказнікі
- Установы Заказнік «Ружанская пушча»