Спадчына
18 снежня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Дабрыніна (1930–2011), доктара педагагічных навук
Міхаіл Андрэевіч Дабрынін нарадзіўся 18 снежня 1930 года ў вёсцы Рабчы Дуброўскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сям’і служачых. У 1937–1941 гадах жыў у Смаленску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дабрынін Міхаіл Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Навукоўцы
- Установы
17 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з пачатку дзейнасці (1961) Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў
ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» заснаваны на базе Нова-Бярозаўскага вапнавага завода, які з’яўляецца адным з першых прадпрыемстваў у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бяроза
- Прадметы Камбінаты, Прадпрыемствы
- Установы «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» ААТ
7 лютага 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця (1966) Брэсцкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»
Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж быў заснаваны ў 1966 годзе як будаўнічы тэхнікум. Першым дырэктарам быў Міхаіл Аляксеевіч Федарук.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Каледжы
- Установы Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж
2016 г. – 20 гадоў з часу правядзення (1996) міжнароднага фестывалю духавой музыкі «Беларускія фанфары»
У канцы 1980-х гадоў Міністэрства культуры БССР звярнулася да пытання развіцця духавой музыкі ў рэспубліцы. У выніку з’явілася пастанова аб правядзенні 9 мая 1989 года ў Мінску Рэспубліканскага свята духавой музыкі, прысвечанага 44-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У грандыёзным свяце прынялі ўдзел каля 30-ці духавых аркестраў з розных куткоў Беларусі. З таго часу правядзенне святочных мерапрыемстваў з актыўным удзелам духавых аркестраў стала традыцыйным.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі «Беларускія фанфары», Міжнародны фестываль духавой музыкі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Фестывалі, Духавая музыка
- Установы
15 лютага 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Антонавіча Бабрука (1901–1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза
Сяргей Антонавіч Бабрук нарадзіўся 15 лютага 1901 года ў вёсцы Шубічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сямʼі селяніна. У 1914 годзе закончыў пачатковую школу. У гэтым жа годзе ўспыхнула Першая сусветная вайна. Вялікая хваля бежанцаў хлынула на ўсход. Бежанская плынь занесла Сяргея Бабрука на землі Калужскай губерні, дзе ён быў уладкаваны ў сіроцкі прытулак. Затым працаваў слесарам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бабрук Сяргей Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Шубічы
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы