Спадчына
16 кастрычніка 2015 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Трафімавіча Анішчыка (1905–1973)
Міхаіл Трафімавіч Анішчык нарадзіўся 16 кастрычніка 1905 года ў вёсцы Була Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і батрака.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Анішчык Міхаіл Трафімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Була
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы
7 жніўня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Міхаіла Мікалаевіча Шыманскага, журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Друкавацца пачаў яшчэ пяцікласнікам у бярозаўскай раённай газеце “Пламя” (1950), якую пастаянна выпісвалі ў сям’і. Тады для Міхаіла самым прыцягальным, магічным словам было “літсупрацоўнік”.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шыманскі Міхаіл Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Пешкі
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
2015 г. – 200 гадоў з дня нараджэння Франца Андрэевіча Савіча (каля 1815–1845), паэта, публіцыста, удзельніка вызваленчага руху, аднаго з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэдніка К. Каліноўскага
Франц (Францішак)Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) каля 1815 года ў сям’і ўніяцкага святара. Пісаць і чытаць Францішак навучыўся дома, затым паступіў у Пінскае павятовае вучылішча. Падчас вучобы зарабляў рэпетытарствам і дапамагаў маці пасля заўчаснай смерці бацькі. Вялікі ўплыў на духоўнае фарміраванне Ф. Савіча ў гэты час аказаў наглядчык вучылішча Францішак Махніцкі, выкладчык польскай і лацінскай граматыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Савіч Франц Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Вяляцічы
- Прадметы Паэты, Публіцысты
- Установы
2 кастрычніка 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Несцерчука (1945), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі
Леанід Міхайлавіч Несцярчук нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Гарадзечанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з важных бітваў вайны з Напалеонам, з пакалення ў пакаленне перадаваліся ў вёсцы страшныя гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства вельмі цікавілі гістарычныя падзеі, таму вырашыў стаць настаўнікам гісторыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Несцярчук Леанід Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Пружанскі раён, Гарадзечна, Харкі
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы
2015 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Піліпа Дзям’янавіча Мядзведзя (1890–1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі і Расіі
Піліп Дзям’янавічМядзведзь нарадзіўся ў 1890 годзе ў вёсцы Масева Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве бацькі пераехалі ў Варшаву.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мядзведзь Піліп Дзям’янавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Масева
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы