Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

У час Першай сусветнай вайны германскія войскі летам 1915 г. цалкам захапілі Польшчу і ўвайшлі ў Прыбалтыку і Беларусь. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага з-за ваеннай небяспекі была пераведзена з Баранавічаў у Магілёў. 15 верасня немцамі быў захоплены Пінск, да зімы немцы занялі ўсю Заходнюю Беларусь. Фронт стабілізаваўся па лініі Рыжскі заліў – Дзвінск – возера Нарач – Баранавічы – Пінск – Дубна – Тарнопаль – рака Прут. У такім стане фронт знаходзіўся амаль без змен на працягу звыш двух гадоў.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён
  • Прадметы
  • Установы

У пачатку ХVI ст. у Давыд-Гарадку ўзнік новы від рамяства — вытворчасць высакароднага царкоўнага ўбранства. Вырабы мясцовых майстроў сталі шырока вядомы, з’яўляліся заказчыкі з іншых месцаў, горад стаў цэнтрам царкоўнага мастацтва своеасаблівага палескага накірунку.

Дадатковая інфармацыя

Жыллёва-камунальная гаспадарка Маларыцкага раёна пачатак свайго існавання вядзе з 1940 г., калі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР быў створаны раён у складзе Брэсцкай вобласці. Паводле дадзеных Брэсцкага дзяржаўнага архіва, у дакументах 1940 г. пазначаны аддзел камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Дадатковая інфармацыя

Рашэннем выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных № 52 ад 9 жніўня 1971 г. у г. Маларыце адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва дзіцячага сада-ясляў па вул. Калініна, 6 плошчай 1 га. 3 снежня 1972 г. Брэсцкім аблвыканкамам быў зацверджаны тыпавы праект будынка дзіцячага сада-ясляў на 140 месцаў у г. Маларыце.

Дадатковая інфармацыя

У канцы 1970-х гг. у СССР былі перагледжаны тактычныя прыёмы ў барацьбе з праціўнікам у выпадку паўнамаштабнай вайны. Стаўку зрабілі на канцэпцыю прымянення масіраваных дэсантаў у бліжэйшым тыле праціўніка, здольных дэзарганізаваць абарону. Дырэктыва аб стварэнні 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады выйшла 10 лістапада 1979 г., месцам яе дыслакацыі вызначаны г. Брэст.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 40 з 426