Спадчына
26 лістапада 2025 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Віктаравіча Скрыпчанкі (1975), спартсмена, футбольнага трэнера
Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка нарадзіўся 26 лістапада 1975 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапляўся гандболам і футболам. Вырашальную ролю ў выбары віду спорту адыграў трэнер Аляксандр Лядзінскі, які прапанаваў юнаку гуляць за футбольную каманду СПТВ № 11. Юнак настолькі захапіўся футболам, што ў восьмым класе два разы на тыдзень ездзіў на трэніроўкі ў СДЮШАР № 5 г. Брэста (першы трэнер — В. В. Тышчанка).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скрыпчанка Вадзім Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Трэнеры, Спартсмены
- Установы
30 ліпеня 2025 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Рамана Аляксандравіча Левіна (1930–2022), паэта, пісьменніка, былога вязня яўрэйскага гета ў г. Брэсце
Раман Аляксандравіч Левін нарадзіўся 30 ліпеня 1930 г. у г. Лубны Харкаўскай акругі (цяпер у Палтаўскай вобласці, Украіна) у сям’і ваеннаслужачага, ураджэнца Міншчыны. У сувязі са службай бацькі сям’я Левіных часта пераязджала, у маі 1940 г. яны апынуліся ў Брэсце, атрымалі пакой у трохпавярховым доме на вул. Леніна (у 1960-я там быў адкрыты абласны тэатр лялек).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Левін Раман Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Жабінка, Жабінкаўскі раён, Пятровічы
- Прадметы Паэты, Халакост
- Установы
2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Кожына (1922–1986), мастака, журналіста, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандр Іванавіч Кожын нарадзіўся ў 1922 г. у Арлоўскай вобласці. Вучыўся ў мастацкім вучылішчы, якое закончыў у 1941 г. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную армію. Прайшоў усю вайну ў пяхоце, быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях. Узнагароджаны медалямі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кожын Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Журналісты, Франтавікі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы Газета «Заря»
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Дамачаўскага раёна (1940–1956), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Дамачаўскі раён з цэнтрам у г. п. Дамачава ў складзе Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Дамачава, Дамачаўскі раён
- Прадметы Раёны
- Установы
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Давыд-Гарадоцкага раёна (1940–1961), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Пінскай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Давыд-Гарадоцкі раён з цэнтрам у г. Давыд-Гарадок у складзе Пінскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадоцкі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Раёны
- Установы