Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Вёска Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1422 г. У той год тут была заснавана каталіцкая царква Святой Тройцы, якая, верагодна, неаднаразова рамантавалася, праіснавала доўгі час – да сярэдзіны ХІХ ст. Мястэчка, якое знаходзіцца на ажыўленым шляху са Слоніма на Навагрудак, Ліду і Вільню, не раз спусташалася захопнікамі. 

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 25 чэрвеня 1941 г. За тры гады акупацыі на тэрыторыі раёна (тады былі Драгічынскі і Антопальскі раёны, аб’яднаны ў 1959 г.) было спалена 58 вёсак (2086 жылых дамоў), знішчана 6 тысяч мірных жыхароў, 1770 вывезена ў фашысцкае рабства ў Германію. Страшна ўявіць якіх яшчэ маштабаў магла б дасягнуць трагедыя генацыду, не здарся доўгачаканага вызвалення Драгічыншчыны падчас аперацыі «Баграціён».

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

Гісторыя ўстановы «Кобрынская раённая ветэрынарная станцыя» пачынае свой адлік з 29 верасня 1939 г. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР узнікла неабходнасць у стварэнні ветэрынарнай службы ў раёне.

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».

Дадатковая інфармацыя

Translator
 
 
 

Аляксандр Васільевіч Кошалеў нарадзіўся 31 ліпеня 1959 г. у в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Васіль Фёдаравіч Кошалеў, працаваў бухгалтарам псіханеўралагічнай бальніцы «Крывошын». Маці, Леакадзія Канстанцінаўна, – настаўніца пачатковых класаў Малышоўскай пачатковай школы.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 34 з 401