Спадчына
22 верасня 2024 г. — 85 гадоў з часу ўз’яднання Кобрыншчыны, як часткі Заходняй Беларусі, з Беларускай ССР (1939)
Карэнны паварот у лёсе заходніх беларусаў, якія жылі ў складзе польскай дзяржавы, адбыўся ў 1939 г. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны надышоў перыяд безуладдзя, прадстаўнікі польскай адміністрацыі збеглі. 17 верасня 1939 г. часткі Чырвонай арміі перасеклі польскую мяжу на ўсходзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, Вызваленчы паход Чырвонай арміі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі, раён Кобрын
- Прадметы
- Установы
24 жніўня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949–2021), доктара гістарычных навук, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брыгадзін Пётр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моладава
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі, Прафесары
- Установы
2024 г. — 80 гадоў з часу фарміравання Ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў (Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята; 1944)
Гісторыя Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята пачынаецца з 18 ліпеня 1944 г. На аснове загаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай № 0347 і дырэктывы Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята быў сфарміраваны Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. Супрацоўнікі ваенкамата адразу прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Ваенкаматы
- Установы Кобрынскі раённы ваенкамат, Жабінкаўскі раённы ваенкамат
15 мая 2024 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Данілавіча Бінько (1934), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1999)
Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніл Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бінько Іван Данілавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Перадавікі сельгасвытворчасці, Ветэраны працы, Заслужаныя работнікі
- Установы «Агра Моталь» ААТ
1 верасня 2024 г. — 85 гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1945), самай вялікай і кровапралітнай ў гісторыі чалавецтва
1 верасня 1939 г. нападзеннем Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. 9 верасня германскія войскі перайшлі дэмаркацыйную лінію, устаноўленую пратаколам, 14 верасня занялі Брэст і сталі рухацца далей на ўсход. 17 верасня войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і да 25 верасня цалкам вызвалілі тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая была палякамі захоплена ў 1920 г. Беларускае насельніцтва шчыра вітала вызваленчы паход Чырвонай арміі, звязваючы з ім надзеі на вызваленне ад польскага нацыянальнага ўціску і лепшае жыццё.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Другая сусветная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы
- Установы