Спадчына
25 красавіка 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сычыка (1954–2001), мастака, пісьменніка
Іван Іванавіч Сычык нарадзіўся 25 красавіка 1954 г. у в. Здзітава Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства Іван любіў маляваць, пісаць вершы і абразкі. Дасылаў свае творы ў газеты «Піянер Беларусі», «Зорька», часопіс «Бярозка», некаторыя творы былі апублікаваны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сычык Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Здзітава
- Прадметы Пісьменнікі, Мастакі
- Установы
2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кірылавіча Букрабы (1914–1977), удзельніка Кобрынскага (Навасёлкаўскага) узброенага выступлення сялян (1933), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандр Кірылавіч Букраба нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі, вызначаўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
3 жніўні 1933 г. сяляне Кобрынскага павета пайшлі ў маёнтак паноў Малачэўскіх (в. Булькова), каб тыя заплацілі за палявыя работы. Па дарозе да месца збору разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў. Больш за 100 сялян, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і наганамі, некалькі гадзін трымалі ў асадзе паліцэйскі ўчастак у Навасёлках. Раніцай 4 жніўня паліцыя, атрымаўшы падмацаванне з Брэста, разагнала сялян.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Букраба Аляксандр Кірылавіч
- Падзеі Кобрынскае выступленне сялян 1933
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Навасёлкі
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
2024 год — 80 гадоў з часу заснавання ўстановы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» (1944)
Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у г. Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе пражываў адзін лекар. У 1846 г. узнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Першая гарадская бальніца на 15 ложкаў адкрыта ў 1856 г., у штаце было пяць медработнікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Бальніцы, Медыцынскія ўстановы
- Установы Кобрынская раённая бальніца
10 мая 2024 г. — 30 гадоў з дня адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у г. Баранавічы (1994)
У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Афганская вайна 1979–1989
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты, Помнікі гісторыі
- Установы
2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскага хлебазавода (1939)
У архіўным фондзе «Палескае ваяводскае ўпраўленне» Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці знойдзена інфармацыя аб тым, што ў 1921–1939 гг. на тэрыторыі Кобрынскага павета функцыянавала 16 прыватных пякарняў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, многія з іх былі зачынены або нацыяналізаваны. Ва ўпраўленне Кобрынскага хлебакамбіната ўвайшло 3 пякарні. З 1939 г. пачынаюцца вытокі Кобрынскага хлебазавода.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынск раён, Кобрын
- Прадметы Хлебазаводы, Заводы
- Установы Кобрынскі хлебазвод